Культура

Падаходны падатак вылічваем па-новаму

Павялічаны стандартныя падатковыя вылікі, якія прымяняюцца пры вызначэнні падатковай базы па падаходнаму падатку.
Яны ўстаноўлены ў наступных памерах:
– 630 тысяч рублёў – калі даход фізічнай асобы не перавышае 3 мільёны 830 тысяч рублёў у месяц;
– 180 тысяч рублёў – на дзіця ва ўзросце да 18 год і (або) утрыманца;
– 355 тысяч рублёў – у адносінах бацькоў, якія маюць 2 і больш дзяцей ва ўзросце да 18 год або дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 год; у адносінах удавы (удаўца), адзінокага, прыёмнага бацькі, апекуна ці папячыцеля.
– 890 тысяч рублёў – ільготным катэгорыям плацельшчыкаў (чарнобыльцам, ветэранам вайны, інвалідам І і ІІ групы і г.д.).
Устаноўлена новая льгота ў адносінах пуцёвак, набытых для дзяцей ва ўзросце да 18 год у санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі краіны. Іх вартасць у межах 4 мільёнаў 800 тысяч рублёў вызваляецца ад падаткаабкладання.
Даходы, якія не з’яўляюцца ўзнагароджаннем за выкананне працоўных ці іншых абавязкаў (у тым ліку матэрыяльная дапамога, падарункі, прызы, пуцёўкі), вызваляюцца ад падаткаабкладання падаходным падаткам у памеры, устаноўленым у абсалютных велічынях:
– 12 мільёнаў рублёў – пры атрыманні па месцы асноўнай работы (службы, вучобы);
– 755 тысяч рублёў – ад іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў;
– 2 мільёны 285 тысяч рублёў – ад прафсаюзных арганізацый пры атрыманні членамі прафсаюза.
Больш падрабязна з усімі змяненнямі можна пазнаёміцца ў падатковай інспекцыі.
Аляксандр ВАНЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть