Культура

Падцягнем жывоцікі!

Укормленыя малышы звычайна выклікаюць замілаванне ў дарослых. Алелішняя вага не ідзе на карысць дзіцячамуарганізму, і без фізкультуры тут не абысціся!
Складкі на жываце і другі падбародак самі сабой не паяўляюцца. На тое патрэбны прычыны. Калі дзіця не пакутуе на сур’ёзныя захворванні, то, хутчэй за ўсё, фігуру сапсавалі пераяданне і маларухомы лад жыцця. Заўважана, што тэмперамент у многім вызначае паводзіны чалавека. Аматары нетаропка і грунтоўна паесці, пасядзець у спакойнай абстаноўцы – гэта флегматыкі. Сярод іх дзетак з лішняй вагой значна больш, чым сярод халерыкаў, сангвінікаў і нават меланхолікаў. Выхад адзін – часцей тармасіць малыша, наладзіць здаровае харчаванне (без перакусаў!) і займацца спецыяльнай гімнастыкай.
Падцягнем жывоцікі! Практыкаванні дадзенага комплексу вельмі простыя і ў той жа час эфектыўныя. Пры іх выкананні важна захоўваць дзве ўмовы: займацца не на поўны страўнік і не пазней чым да 1,5 гадзіны да сну.
1. “Пацягушкі”. Дзіця вісіць на турніку ці на шведскай сценцы, трасе ножкамі, а хто-небудзь з бацькоў яго страхуе, прытрымліваючы за талію.
2. “Лодачка”. Лежачы на жываце, малыш падымае рукі і ногі ўверх, добра прагінаецца ў спіне і раскачваецца ўзад-уперад, управа-улева (8-10 паўтораў).
3. “Мядзведзяня”. Трэба на руках і нагах бегаць па пакоі: то хутчэй, то павольней, то ўперад, то назад.
4. “Непаседа”. Дзіця ўпіраецца рукамі ў край канапы, падскоквае на месцы і ў паветры разводзіць ножкамі ў бакі, а потым іх згінае. Важна добра адштурхнуцца і падскочыць як мага вышэй, не згінаючы рук.
5. “Кругаверць”. Спачатку неабходна бегчы па кругу па гадзіннікавай стрэлцы, а потым – у зваротны бок, змейкай і падскокам (каля 3 хвілін), тэмп – самавольны.
6. “Калабок”. Седзячы на падлозе, малыш ахоплівае рукамі калені і пачынае перакочвацца на спінку і назад. Затым, не адпускаючы каленяў, з бока на бок (па 6-8 разоў).
Ірына АРАБЕЙ, інструктар ЛФК Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть