Культура

Падрыхтоўка да “школы жыцця”

У політэхнічным каледжы прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.
У праграму ўвайшлі спаборніцтвы па падыманні гіры, падцягванні, скачках з месца, армрэст-лінгу, перацягванні каната, эстафеце.
Зборныя політэхнічнага і сельгаскаледжаў, СШ №2 г. Лу-нінца паказалі добрыя вынікі. Магчыма, дзесьці не хапала майстэрства і вопыту, аднак баявога духу, рызыкі, прагі да перамогі ў юнакоў было дастаткова. У агульным заліку лепшай стала каманда СШ №2. Прызёры ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі райкама БРСМ, а таксама падарункамі Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ. В.а. першага сакратара маладзёжнай арга-нізацыі Юлія Шчур адзначыла: “Падобныя мерапрыемствы арганізоўваем рэгулярна. Спартыўныя турніры фарміруюць дух адзінства, спрыяюць умацаванню баявога настрою нашых юнакоў”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть