Культура

“ПАЛЕСКІЯ РАБІНЗОНЫ”

Менавіта так называецца сядзіба ў Лахве, гаспадаром якой з’яўляецца Ігар Іванавіч ПРАКАПОВІЧ. Назву абраў невыпадкова: па-першае, у дзяцінстве адной з любімай кніг была менавіта аднайменная аповесць Янкі Маўра, якой, дарэчы, зараз захапляецца і сын. Па-другое, прырода наваколля, здаецца настолькі некранутай, што апынуўшыся тут, адчуваеш сябе ў нейкім незвычайным свеце, сапраўды далёкім ад цывілізацыі…

ДЗЕЛЯ ЗНОСІН З ПРЫРОДАЙ І СЯБРАМІ

Дарога ўздоўж ракі Смердзь падалася бясконцай. Гэта заўважаюць тыя, хто ўпершыню трапляе ў старажытную вёску. Першапачаткова Ігар Іванавіч не ставіў мэту стварыць аграсядзібу. Па яго словах, ён шукаў для сябе, сваіх родных і сяброў нешта такое, дзе б разам маглі рэалізаваць свае захапленні.

– Мы любім прыроду, рыбалку і паляванне, а яшчэ проста праводзіць час разам, – расказвае Ігар Іванавіч. – Калі стала пытанне выбару такога месца, чамусьці адразу падумаў пра Лахву, бо гэта сапраўды ўнікальнае мястэчка. Па яе тэрыторыі працякаюць Цна і Смердзь, якія ўпадаюць у Прыпяць. Наша сям’я калісьці жыла ў гэтай вёсцы. Менавіта тут пачыналася маё знаёмства з прыродай, навакольнымі славутасцямі, традыцыяй і культурай палешукоў. Многае засталося ў памяці. Да таго ж, не толькі добра ведаю мясцовасць, але і людзей, некаторыя з іх дапамагаюць даглядаць сядзібу.

З выбарам дома вызначыўся Ігар Іванавіч вызначыўся не адразу, перагледзеўшы некалькі варыянтаў. Вырашана было купіць старэнькі домік на беразе ракі. Погляд спыніўся на тым, што знаходзіцца на ўскрайку вёскі.

ДОМ ДЛЯ АДПАЧЫНКУ І ЗАХАПЛЕННЯ

Да таго часу, як дом набыў Ігар Пракаповіч, гаспадары тут не жылі гадоў 12. Можна здагадвацца ў якім ён быў стане. Аднак гэта ніколькі не напалохала, бо як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Так і атрымалася. Сёння дом пасляваеннай пабудовы адноўлены. У пакоі аштукатураная “грубка”, а ў кухні – вялікая печ. Менавіта гэты галоўны “атрыбут” сялянскай хаты Ігар Іванавіч лічыць самым важным. Ежа, прыгатаваная ў ёй не можа параўняцца з той, што звычайна гатуем на пліце, хаця яна таксама прысутнічае. Таму не выпадкова прыезджым тут прапануюць традыцыйныя беларускія стравы.

У пакойчыку – даволі проста і ўтульна. Тут пастараліся таксама захаваць стыль пасляваеннага часу: круглы стол, 4 ложкі, іконка, ільняныя занавескі, рэстаўрыраваны стары шкаф. За спакоем і парадкам у доме пільна сочыць маленькі “дамавёнак”, што хаваецца ў занавесках.

Аб мінулым стагоддзі нагадваюць і “удобства” – прыбіральня, якая знаходзіцца у двары. Але для тых, хто не зусім падрыхтаваны апынуцца па-за цывілізацыяй, ёсць акрамя цудоўнай лазні звычайны душ з гарачай і халоднай вадой і прывычны туалет.
Нягледзячы, што аграсядзіба пачала прымаць першых наведвальнікаў не так даўно, рыбаловы-аматары і паляўнічыя, якія часцей прыязджаюць невялічкімі кампаніямі, здолелі ацаніць яе па годнасці. Такі адпачынак з вясковым сняданкам ім каштуе 25 тысяч рублёў у суткі. Па жаданню тут могуць арганізаваць прагулку на лодках па навакольных рэках, расказаць і паказаць добрыя мясціны для ўдалай рыбалкі і палявання, а таксама старажытныя гандлёвыя шляхі.

З МАРАЙ АБ МУЗЕІ ДРAЎЛЯНАНАГА ДОМАБУДАВАННЯ

Спыняцца на дасягнутым Ігар Іванавіч не збіраецца, сцвярджаючы, што гэта толькі пачатак. У планах – перавезці і паставіць на тэрыторыі сядзібы яшчэ некалькі драўляных домікаў і стварыць музей драўлянага домабудавання. А яшчэ для турыстаў плануецца набыць веласіпеды, каб яны маглі бліжэй пазнаёміцца з наваколлем. Да таго ж, тут будзе вальер для птушкі і абавязкова сад…


Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Молодец,Игорь!Я желаю тебе успехов и чтобы всё,что ты делаешь для родной деревни приносило тебе радость,удовольствие и пользу.

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть