Парады Жука-рыбака

На рэчцы бываеш – рыбу маеш

рекаа

Немагчыма зразумець тых, хто зайздросціць поспехам рыбакоў, але сам у руках і вуду не трымаў. Маўляў, не мая справа сядзець на сонцы, пад дажджом, ці ветрам дзеля нейкіх там плотачкі, акунька ці падлешчыка. А справа як раз у тым, што не дзеля рыбалкі, а адпачынку для душы, яднання з прыродай і сядзяць такія дзівакі ў любое надвор’е.

А што можа быць смачней за юшку, прыгатаваную не ў хатніх умовах, а на ўлонні прыроды: на маляўнічым беразе паросшага чаротам ці аерам азярца, ля ціхай вады, хай і невялікай, але ўсё роўна стаўшай табе роднай і мілай сэрцу рачулкі. У гэтым і ёсць шчасце рыбалова-аматара! Ну, а калі пашанцуе злавіць буйную плотку, язя ці шчупака, альбо натрапіць на выдатны клёў карася ці ліня – радасць двайная!

Дзень-другі не ходзіш на рэчку, і нейкая шчымлівая трывога закрадваецца ў душу. Як там яна без мяне?! Ціхая, спакойная, сарамлівая… Папоўнілася вадой ці абмялела? Тоіць яна ў сабе асцярожную рыбіну, але не-не ды і спакусіцца тая на прынаду рыбалова – глытне насадку… Вопытны рыбалоў удачу з рук не выпусціць, а выцягнуўшы на бераг, бу- дзе пазіраць на рыбіну, адчуваючы перастук сэрца.

Як перадаць усё гэта тым, хто з зайздрасцю глядзіць на чалавека з вудамі ў руках. А даведаўшыся, што дзесьці ў цэнтры вёскі рыбгас прывёз на продаж карпа, карася, белага амура альбо таўсталобіка, спяшаецца да машыны. І, несучы набытую сажалкавую рыбу, усміхаецца: “Вось дзе бу-дзе смажаніна ды юшка!”.

Але ці ж гэта асалода, задавальненне?! Хлопцы, кіньце на гадзіну-другую хатнія справы, зрабіце вуды і гайда на рэчку! Няхай і не пашанцуе ў першы раз, затое пасля, калі зловіце сваю рыбіну, больш па выхадных не будзеце ся-дзець на канапе каля тэлевізара.

Якое шчасце пабыць у адзіноце на крутым ці пясчаным беразе! Паверце, з рыбай заўсёды той, хто ходзіць на рэчку, сябруе з ёй. З дзяцінства памятаюцца радкі з верша, забытага з часам аўтара:

Плыву в реке, а не в консервной банке,

Свободная от носа до хвоста.

Но мысль о недоеденной приманке

Сильней, чем боль разорванного рта…

Няхай гэтыя паэтычныя радкі стануць пачынаннем для навічкоў. У тым і майстэрства рыбалова: каб рыбку з’есці – няварта ў ваду лезці!

 

Показать больше

Похожие статьи

Проверьте также
Закрыть
Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть