Культура

Паспяховы дэбют “Спадчыны”

Фальклорна-этнаграфічны гурток пад такой назвай утвораны ў пачатку 2015 года пры Чучавіцкім СДК. Шануючы старадаўнія традыцыі, яго актывісты правялі народны абрад “Калядкі”.

Апрануўшыся ў святочныя касцюмы і прыхапіўшы Зорку-калядніцу, вяскоўцы дружным гуртом хадзілі па хатах, віншавалі землякоў з Ражством Хрыстовым, зычылі ім здароўя і дабрабыту. У шчодры вечар на вуліцах пашчасціла сустрэць такіх жа каляднікаў — вясёлых, з гармонікам у руках, якія віталі адзін аднаго прыгожымі песнямі і шчырымі пажаданнямі! Няхай ва ўсіх жыхароў Лунінеччыны споўняцца іх мары і надзеі!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть