Культура

ПЕРААДОЛЬВАЕМ АЦЁКІ

У мужа вельмі ацякаюць рукі, ногі. З-за болю цяжка хадзіць. Чым яму дапамагчы?

– Калі ацёкі звязаны з сардэчнымі праблемамі, раю адшукаць тушку старой (не менш як 3 гады) курыцы. Варыць каля 50-60 хвілін у двух літрах гарэлкі. Раздзелаць тушку на тры часткі і з’есці. З астатняй ежай у той дзень будзьце асцярожнымі. Зняць ацёчнасць дапамогуць маладыя лісточкі бярозы. Іх сталовую лыжку заварыце шклянкай кіпеню. Піце па 0,5 шклянкі 3 разы ў дзень да яды.

Па гэткай жа сістэме можна заварваць і ўжываць лісце, кветкі і корань бузіны. Але прымаць настой трэба, калі ацёкі звязаны з дрэннай работай нырак. Дарэчы, ачысціць іх здольна льняное семя. Сталовую лыжку яго кіньце ў літр вады, кіпяціце 5 хвілін. Піць неабходна 2-3 дні ў цёплым выглядзе па 0,5 шклянкі праз кожныя 2 гадзіны.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть