Працягваючы слаўныя традыцыі…
Культура

Працягваючы слаўныя традыцыі…

ментГісторыя міліцыі Лунінецкага раёна пачынае свой адлік з 2 лістапада 1939 года, калі загадам народнага камісара ўнутраных спраў СССР быў утвораны павятовы аддзел НКУС. Яго ўзначаліў малодшы лейтэнант Дзмітрый Часнакоў. У сакавіку 1940-га на ахове правапарадку знаходзілася 29 супрацоўнікаў… Цяпер калектыў узначальвае Уладзімір РЫБАК.

Сённяшні райаддзел міліцыі – дружны, дзеяздольны калектыў аднадумцаў, гатовы з гонарам выканаць пастаўленыя перад ім задачы. У штаце – 139 чалавек, 28 з іх маюць выслугу больш як 20 год. Калектыў малады, сярэдні ўзрост – 34 гады. Станоўчым лічыцца той факт, што юнакі імкнуцца на службу ў органы ўнутраных спраў. Так, сёлета трое маладых спецыялістаў пачалі сваю працоўную дзейнасць у нашым райаддзеле, яшчэ 4 чалавекі паступілі ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і 1 – у вышэйшы міліцэйскі каледж у Магілёве.
Прыемна канстатаваць, што ў аддзеле адзін з лепшых у вобласці паказчык раскрывальнасці злачынстваў (67,6 працэнта), вельмі нязначны адток кадраў, практычна ўсе сельсаветы ўкамплектаваны ўчастковымі інспектарамі. Тут шануюць міліцэйскія традыцыі. Актыўную пазіцыю ў захаванні гісторыі, выхаванні маладога пакалення займае савет ветэранаў, які ўзначальвае падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Мігель.
Сёлета ў сакавіку на будынку РАУС устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар участковага інспектара Сяргея Ходзіна, які загінуў у 2002 годзе пры выкананні службовага абавязку. Таксама ў бліжэйшы час плануецца стварыць памятны знак у гонар усіх тых, хто аддаў свае жыцці, ахоўваючы закон і правапарадак на лунінецкай зямлі.
Стан крымінагеннай абстаноўкі ў регі-ёне па выніках 9 месяцаў характарызуецца зніжэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў. У прыватнасці, на 8,3 працэнта крадзяжоў усіх формаў уласнасці. Аднак павялічылася колькасць грабяжоў і хуліганстваў. У сферы эканамічнай бяспекі з 26 выяўленых злачынстваў 2 аднесены да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Эфектыўнай застаецца работа па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, асабліва якасны яе бок. Так, сёлета зарэгістравана 30 злачынстваў (летась – 26), у тым ліку 6 фактаў збыту.

Забеспячэнне правапарадку падчас масавых мерапрыемстваў застаецца на высокім узроўні. Вывучаючы грамадскую думку, высветлілі, што 80 працэнтаў рэспандэнтаў гатовы пры неабходнасці праявіць грамадзянскую пазіцыю і аказваць садзеянне міліцыі. З 2009 года на базе СШ №2 г. Мікашэвічы дзейнічаюць класы прававой накіраванасці. Зараз у іх вучацца 149 кадэтаў. Прафарыентацыйная работа ажыццяўляецца ў цесным супрацоўніцтве з РАУС і пры падтрымцы Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Напрацоўкі педагогаў і калектыў школы неаднаразова адзначаліся дыпломамі, граматамі, падзячнымі лістамі.
Па традыцыі ў дзень нараджэння аддзела калектыў збярэцца на ўрачысты сход. А напярэдадні адбыўся міні-футбольны турнір, прысвечаны юбілейнай даце. У ім бралі ўдзел 6 каманд прадстаўнікоў сілавых структур Лунінеччыны.
Віншуем калектыў, а таксама ветэранаў з 75-гадовым юбілеем! Вы прысвяцілі сваё жыццё надзвычай цяжкай, небяспечнай працы. Штодня рызыкаваць сваім жыццём, хадзіць па вастрыі нажа, абараняючы закон і парадак – справа сапраўдных мужчын. Пры гэтым вы застаецеся абаяльнымі, добрымі таварышамі, тактоўнымі, інтэлігент-нымі людзьмі, якім можна даверыць жыццё сваё і родных. Жадаю ўсім вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у нялёгкай службе. Няхай удача спрыяе вам, дапамагаючы перамагаць у любых, нават бязвыхадных сітуацыях.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть