Культура

«Праздник праздничных людей»

Так работнікі культуры назвалі канцэрт у гонар свайго прафесійнага свята, які ладзілі ў ГДК.
Менавіта ў разгар залатой восені ім пашанцавала адзначаць гэты асаблівы дзень, калі можна весяліць і парадаваць сябе і калег па працы. Але і адказнасць за правядзенне мерапрыемства ляжыць асаблівая – трэба здзівіць і ўзняць настрой тым, хто штодзённа імкнецца ўпрыгожыць жыццёвыя будні лунінчан сваёй фантазіяй і талентам, хто ведае ўсе “тонкасці” ў справе прыемнага адпачынку.
Святочна апранутыя госці размясціліся ў зале, а сцэнай завалодалі іх сябры, дорачы новыя песні, танцавальныя нумары і вершаваныя радкі.
З віншавальнымі словамі і ўзнагародамі для лепшых працаўнікоў выступілі старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Качаноўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Валянціна Рагалінская. Яны падзякавалі за дасягненні і пажадалі новых працоўных перамог.
Атрымліваць Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы на сцэну ўзнімаліся тыя, хто шмат год прысвяціў сябе любімай прафесіі, унёс значны ўклад у развіццё культурных традыцый раёна.
Неаднаразова адзначалася, якую высокую планку ў рабоце ўзнялі папярэднікі, заклаўшы трывалы падмурак у справе захавання вялікай спадчыны. Не знікае народная песня. Байкі, казкі, звычаі і паданні, якія раней былі папулярнымі на Палессі, абавязкова пачуюць будучыя пакаленні нашых землякоў. Дзеля гэтага працуюць таленавітыя творчыя людзі ў клубах і Дамах культуры, не змаўкаюць музычныя інструменты ў школах мастацтваў, заўсёды шырока расчынены дзверы ў бібліятэках і ствараюцца новыя экспанаты ў этнаграфічных музеях.
На свяце жартоўна і прыязна сустрэлі моладзь, якая сёлета прыступіла да работы ў гэтай галіне. Ім надоўга запомніцца тая лустачка хлеба, якой пачаставалі на сцэне, тым самым даўшы зразумець, што не такі ён і лёгкі, творчы заробак. Для поўнага зліцця з прафесіяй трэба прыкласці не толькі веды, а яшчэ і любоў, і натхненне. Не лічыцца з асабістым часам, дарыць людзям толькі станоўчыя эмоцыі.
Канцэртная праграма суправаджалася дружнымі апладысментамі. Вядучыя здзіўлямі тонкім гумарам, музычныя нумары гучалі на самы розны густ, шыкоўныя ўборы юных танцораў мільгалі па сцэне, а кожны з тых, хто меў дачыненне да работы ў сферы культуры, смела мог сказаць: “Сёння маё свята!”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть