Прыгажосць пачынаецца з дзіцячага садка
Культура

Прыгажосць пачынаецца з дзіцячага садка

мисссскаСвоеасаблівы конкурс прыгажосці прайшоў у Міжлескім яслі-садзе. Тут наведвальнікі старэйшай групы на чале з бацькамі і выхавальнікамі Галінай Яраховіч і Марыяй Емельяновіч стварылі прыгожае свята.
8 дзяўчынак, апранутых у бальныя сукенкі, змагаліся за права набраць большую колькасць галасоў.
Журы складалі таты і выхавальнікі, а мамы, у дапамогу сваім маленькім красуням, падрыхтавалі арыгінальныя прысмакі. Хлапчукі, як сапраўдныя джэнтэльмены, падтрымлівалі сябровак і дапамагалі ва ўсім.
Старанні былі ацэнены па заслугах. Ні адна ўдзельніца не засталася без тытула з адпаведнай стужкай. Міс Грацыя, Пяшчота, Усмешка, Разумніца, Гаспадыня, Модніца, Вясна-2014 весела пляскалі ў далоні, ушаноўваючы сваю сяброўку і пераможцу. Ёй стала Алёна Паўловіч (на здымку), якой прысудзілі званне “Міс сімпатый гледачоў”.
А ўвогуле свята пакінула добры настрой у дзяцей і дарослых. На развітанне мамы атрымалі цудоўныя падарункі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть