Культура

Прыярытэт – розны, мэта – адна

У час выязнога семінара бібліятэчных работнікаў Лунінеччыны яго ўдзельнікі наведалі аналагічныя ўстановы культуры ў Азярніцы, Любачыне, Рэдзігерава, Барсукова, Сінкевічах і Мікашэвічах.
Тэму сустрэчы “Бібліятэка – на рынку інфармацыйных паслуг” раскрылі спаўна. Прадстаўляючы калегам свае месцы работы, спецыялісты звярталі ўвагу на прыярытэтныя накірункі дзейнасці. Многія адзначылі, што кожная ўстанова мае непадобнае на іншых творчае аблічча. Так, у Азярніцкай бібліятэцы наведвальнікі пазнаёміліся з адраджэннем народных звычаяў і абрадаў, у Любачынскай – дапамогай фермерскай гаспадарцы, Барсукоўскай – сацыяльнаму абслугоўванню пажылых людзей, Мікашэвіцкіх: гарадской – выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, дзіцячай – стварэннем адукацыйнай прасторы. Але мэта ўсюды была адна – быць карыснымі сваім землякам. Вынікі падвялі за круглым сталом у Сінкевіцкім СДК.
Таццяна КАРПУКОВІЧ, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть