Культура

«Пусть будет теплой осень жизни»

Святочную канцэртна-забаўляльную праграму пад такой назвай у рамках праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей” правялі ў Лунінецкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Каардынатары праекта Ірына Мархотка (яна ж і вядучая) і Лідзія Чыжакова запрасілі прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў кафэ “Міраж”.
Канцэртныя нумары дарыў фальклорны калектыў “Крынічанька” з гарадскога Дома культуры. Яны спявалі, паказвалі жартоўныя сцэнкі. Цікава выступілі юныя чытальнікі з СШ №1 г. Лунінца.
А яшчэ здзіўлялі самі ўдзельнікі праекта – творчая сям’я Соф’і і Аляксандра Псёл з песнямі і незабыўнымі прыпеўкамі. Больш лірычным быў нумар Алены Курыловіч пад акампанемент баяна, якім віртуозна валодае Мікалай Вячорка. Нікога не пакінула абыякавым жартоўная байка ў цудоўным выкананні Марыі Меснікавай.
Немаладыя людзі вельмі шчымліва ўспрынялі словы з верша “Лістапад”, які прачытала вядучая. Потым за чаем усіх аб’яднала народная песня, якая была і застаецца самай любімай на цёплых сяброўскіх сустрэчах. Жаночыя галасы перадавалі ў меладычных гуках свае адчуванні, мужчынскія дадавалі святочнасці.
На развітанне дзяліліся падзячнымі водгукамі аргані-затарам, вочы свяціліся радасцю. Цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі завалодалі сэрцамі ўсіх удзельнікаў, незалежна ад узросту.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть