Культура

Пяць дыпломаў

У першынстве вобласці сярод спартыўных школ бралі ўдзел каманды 17 раёнаў, а таксама гарадоў Брэст, Пінск і Баранавічы.

IMG_1925Гонар Лунінецкай СДЮШАР абаранялі 7 выхаванцаў 1999 года нараджэння і маладзей. У першы дзень спаборніцтваў парадаваў Міхаіл ВІШНЯВЕЦКІ (на здымку ў цэнтры), які заняў першае месца ў скачках у вышыню з вынікам 170 сантыметраў. Ён жа стаў бронзавым прызёрам у бар’ернай дысцыпліне. Яшчэ адзін дыплом першай ступені заваяваў Дзяніс ДЫРДА (на здымку справа). Ён з даволі адчувальнай перавагай пераўзышоў сапернікаў на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. Бронзавай узнагароды ў трайным скачку ўдастоены Уладзіслаў КРЫШТАЛЬ (на здымку злева). Упершыню на п’едэстал абласных спаборніцтваў паднялася Валянціна Лубнік, якая зараз удасканальвае майстэрства ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. Трэба сказаць, дзяўчына доўга ішла да гэтай узнагаро­ды. Ёй пастаянна нешта перашкаджала. Вось і на гэты раз у бегу на 60 метраў у папярэднім забегу яна паказала другі вынік. Зразумела, усе спадзяваліся на ўзнагароду. Аднак у фінале падчас каманды “Увага!” яна заварушылася, стоячы ў калодках, і справакавала фальстарт. За гэта суддзя вы­нес папярэджанне ўсім спартсменкам. У выніку, калі ў другі раз спрынтарам быў дадзены старт, Валянціна, як кажуць, “засядзелася” ў калодках і фінішавала толькі сёмай. А вось у бегу на 200 метраў яна здолела, урэшце, паказаць высокі вынік і заняць трэцяе прызавое месца.

Такім чынам, лунінчане заваявалі пяць дыпломаў і набралі 71 ачко, што дазволіла заняць чацвёртае месца ў каманднай барацьбе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть