Культура

П’яняць водарам травы

На газонах пахне скошанай травой. Такі асаблівы водар разносіцца над наваколлем, перамагаючы ўсе іншыя. Менш адчуваецца загазаванасць вуліцы ад аўтамабіляў, якія палохаюць сваёй колькасцю.
Горад жыве адчуваннем збліжэння з прыродай, нечым нагадваючы спрадвечную вясковую касавіцу, якая многія стагоддзі лічылася адной з важнейшых кампаній у летні перыяд.
Водар узнімаецца высока да балконаў і праз форткі казыча пахам палявых кветак, нібыта ў кватэру прынеслі незвычайны чароўны букет. І хочацца адчыніць усе вокны, каб лета бліжэй аказалася каля людскога жылля, наталіла гараджан вясковай непасрэднасцю, дадало чыстай радасці і незвычайнай прыгажосці. Нават той, хто ніколі не шчыраваў на нарыхтоўцы сена, не застанецца абыякавым да своеасаблівага адчування цяпла. Бо кожная травінка, якая лягла ў зялёныя пракосы, была ўдосталь напоена кроплямі гулкага дожджыку і сагрэта яркімі сонечнымі промнямі. Тут шчыравалі рознагалосыя птушачкі, дорачы свой талент кожнаму летняму дзяньку. Шыкоўны гербарый уяўляюць абочыны дарог, дзе ў густой зеляніне выглядаюць дробненькія палявыя кветачкі. Яны мяккім дываном сцелюцца на многія кіламетры, ствараючы адчуванне казкі.
Міне зусім мала часу, і вуліцы пакрыюцца першай жоўтай лістотай ад клёнаў і бяроз, нагадваючы пра хуткаплыннасць дзён перад надыходам восені. Павее холадам паўночны вецер, астудзіўшы мары і памкненні. А пакуль на ўсе грудзі хочацца ўдыхнуць лета, цяпло і сонца…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть