Культура

Рабіце падарункі!

Хутка пачнуцца навагоднія святы і Каляды. Некаторыя менавіта на гэты час плануюць свой водпуск і адпраўляюцца ўсім сямействам на горналыжныя курорты або ў экзатычныя краіны. Браць з сабой наяўныя грошы не вельмі зручна: ці мала што можа адбыцца ў дарозе. Альтэрнатыву прапануе ААТ “АСБ Беларусбанк”.
– Усім, хто выязджае за межы краіны на адпачынак, падарожнічаць або ў камандзіроўку прапануем шырокі выбар міжнародных картак буйных плацёжных сістэм Visa International і MasterCard WorldWide. З іх дапамогай можна ажыццяўляць розныя аперацыі як за мяжой, так і ў нашай рэспубліцы.
Выязджаючы за мяжу, трымальнікам міжнародных картак няма неабходнасці папярэдне набываць валюту краіны прызначэння, таму што карткі замяняюць любую валюту. Акрамя таго, пры перасячэнні мяжы не трэба дэклараваць сродкі, якія знахо-дзяцца на бягучым рахунку, незалежна ад сумы.
За мяжой можна расплачвацца за тавары і паслугі ў гандлёва-сервісных арганізацыях, здымаць наяўныя грашовыя сродкі ў банкаматах і банках, якія абслугоўваюць трымаль-нікаў плацежных картак названых плацежных сістэм.
Карткі VISA Classic і MasterCard Standard – гэта аптымальныя суадносіны кошту, якасці і спектру паслуг. Яны сталі стандартам у сваёй вобласці і спалучаюць зручнасць і высокую надзейнасць, аднолькава добра падыхо-дзяць для розных відаў пакупак і зняцця наяўных. А карткі VISA Classic, акрамя таго, заснаваныя на чыпах, што забяспечвае дадатковую ахову пры правядзенні аперацый. Бягучы рахунак адкрываецца ў доларах ЗША, еўра або беларускіх рублях.
Трымальнік такой ашчаднай карткі мае кругласутачны доступ да грашовых сродкаў і можа распараджацца імі без абмежавання па суме:
* аплачваць тавары і паслугі ў гандлёва-сэрвісных арганізацыях;
* ажыццяўляць шырокі спектр безнаяўных аперацый у інфакіёсках, банкаўскіх аддзяленнях, банкаматах, з мабільнага тэлефона і праз сетку інтэрнэт;
* здымаць у любы зручны час наяўныя грашовыя сродкі.
Па жаданні кліента аплатныя карткі Visa Classic і MasterCard Standard могуць быць аформлены на 1 або 2 гады.
– Кажуць, што ў нашы дні лепшы падарунак – гэта грошы, бо астатняе – дорага. Так цяпер жартуюць, але сапраўды, накіроўваючыся на дзень нараджэння, юбілей ці вяселле, зручней падарыць канверцік.
– Наш банк улічыў гэта і прапануе падарункавую картку Maestro, набыць якую можна ўсяго за некалькі хвілін за 25 тысяч рублёў. Мінімальны ўклад – 50 тысяч рублёў. Запакаваная ў маляўнічы канверт яна стане жаданым падарункам знаёмым, родным і блізкім. Такім чынам, паяўляецца магчымасць адорваемаму самому вырашаць, што зробіць яго больш шчаслівым, і якое менавіта жаданне ажыццявіцца на гэты раз.
Запрашаем лунінчан у ЦБП 119 ААТ “АСБ Беларусбанк” і падарыце свята сабе і сваім блізкім!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть