«Роднай мове — гучаць!»
Культура

«Роднай мове — гучаць!»

библиотека

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося свята, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемства пачалося ў зале рэлігійнай літаратуры “Астравок духоўнасці”. Бібліятэкар Ірына Навацкая ў вобразе Еўфрасінні Полацкай расказала хлопчыкам і дзяўчынкам з 9 класа СШ №1 г. Лунінца пра гісторыю Святога пісання.
Іна Бушыла пазнаёміла гасцей з выставай праваслаўных ікон нашага земляка Сяргея Грыдзюшкі, дзе прадстаўлены работы розных гадоў. Вучням прадэманстравалі кнігі, якія адлюстроўваюць асновы праваслаўнага вучэння, вытокі хрысціянскай рэлігіі, зборнікі біблейскіх гісторый, вершаў і апавяданняў праваслаўных пісьменнікаў, а таксама асновы сямейнага жыцця і выхавання дзяцей з царкоўнага пункту гледжання. Юных чытачоў пазнаёмілі з брашурамі па правілах паводзінаў у храме, статуце жыцця праваслаўнага хрысціяніна, рознымі выданнямі Бібліі, Евангелляў, малітвасловаў, псалтырамі, акафістамі, жыціямі святых.
Потым хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў чытальную залу, дзе бібліятэкар Аксана Максімчук расказала аб тым, што з часоў Еў-фрасінні Полацкай, Францыска Скарыны кніга заўсёды была для беларусаў крыніцай ведаў, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Толькі ў мінулым годзе ў краіне выпушчана звыш 11 тысяч найменняў кніг і брашур тыражом больш за 30 мільёнаў экзэмпляраў.
Дарэчы, з новай мастацкай літаратурай, а таксама разнастайнымі крэатыўнымі выданнямі чытачы і проста наведвальнікі “храма кніг” могуць пазнаёміцца на арганізаваных выставах. Акрамя таго, тут прадстаўлены работы наведвальнікаў ДУ “ЛТЦСАН” аддзялення дзённага знахо-джання інвалідаў, мастака-афарміцеля Вольгі Каспяровіч, а таксама бібліятэкара Ракітненскай бібліятэкі Алены Грыневіч. Спяшайцеся, азнаёміцца з імі ёсць магчымасць да канца верасня.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть