Культура

Са святам!

protection-feu-vmcПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА I ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ!

Прыміце самыя цёплыя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам!

Свой лёс вы звязалі з нялёгкай, неспакойнай, адказнай, але вельмі неабходнай усім людзям справай. Сёння вам адводзіцца вялікая роля ў забеспячэнні сацыяльнага дабрабыту Лунінецкага раёна, ва ўмацаванні яго эканамічнага развіцця. I вы штодзённа, наперакор розным цяжкасцям, удзельнічаеце ў вырашэнні надзённых бытавых і жыццёвых праблем лунінчан, з гонарам спраўляючыся з пастаўленымі задачамі. Вынік вашай працы — высокая якасць бытавых паслуг, парадак на вуліцах і дварах, гарачая вада і цяпло ў кватэрах, якія сталі прывычнай неабходнасцю не толькі ў горадзе, але і ў вёсках. Ад стабільнай работы бытавой і жыллёва-камунальнай сферы залежаць камфортныя ўмовы жыцця і работы людзей, а значыць і іх настрой. Упэўнены, што з вашай дапамогай мы і надалей будзем фарміраваць у нашых землякоў гаспадарчыя адносіны да асабістай уласнасці і павагі да нашага агульнага дома — Лунінеччыны. Моцнага вам здароўя, шчасця, радасці і новых працоўных здзяйсненняў на дабрабыт роднага краю!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть