Культура

Сакрэт антарктыды

Не ўсе ведаюць, што год – гэта бессмяротны цар-чараўнік, у якога ёсць 3 дачкі і сын.

Старэйшая з сясцёр – Восень – прыгожая: валасы рыжыя, як палеглае сухое лісце, вочы незвычайнага адцення, губы – сэрцайкам. У яе яркая сукенка, а характар суровы.
Зіма – сярэдняя дачка, – таксама цудоўная: беласнежныя кучары, бла-кітныя вочы і светла-ружовыя губы. Адрозніваецца ад Восені тым, што вельмі непаслухмяная.
Выгляд самай юнай прынцэсы – Вясны – ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! Валасы чароўна пера-ліваюцца, і ў іх пераплятаюцца кветкі. Зялёныя вочы, сакавітыя губкі. Мяккі, добры і жыццярадасны характар.
Сына завуць Летам. Смелы, прыгожы і вельмі адказны. Калі сястрычкі сварацца (а робяць яны гэта часта), брат хутка і мірна супакойвае іх.
Год любіць сваіх дзяцей. Ён нават падзяліў паміж імі сваю маёмасць. Восені дасталіся верасень, кастрычнік і лістапад, Зіме – снежань, студзень і люты, Вясне – сакавік, красавік і май, Лету – чэрвень, ліпень і жнівень.
Аднойчы на зямлі паявілася Антарктыда. Кіравала ў той час Зіма. Аддала апошнія загады лютаму, а на яе месца павінна была прыйсці Вясна. Але непаслухмянай сястрыцы вельмі не хацелася развітвацца са сваёй каронай, тым больш, што бацька паехаў праверыць справы на зямлі. Мінулі тры дзянькі, і да Зімы прыйшла Вясна:
– Мілая сястра, прыбылі мае слугі. Пара аддаць карону!
– Я – старэйшая за цябе і буду кіраваць заўсёды! – пачула грозны адказ.
Немаведама, чым закончылася б сварка, але тут вярнуўся Год. Высветліўшы ў дачок, што здарылася, бацька прамовіў:
– Зіма апошні час вельмі шмат шкоднічала, і перад сваім ад’ездам я яе папярэдзіў аб пакаранні за любую скаргу. Узмах адной рукі Года – і крыў-дзіцелька апынулася перад татам:
– Ты мяне не паслухала, старэйшую сястру – таксама. Цябе чакае заслужаная расплата. Я выганяю з нашага паднябеснага царства. Ты бу-дзеш вечна жыць на зямлі.
Зіма заплакала, але рашэнне бацькі – закон для ўсіх. Яна трапіла на зямлю, дзе панаваў вечны мароз, і назвалі тое месца Антарктыдай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть