Культура

САКРЭТЫ МАЛАДОСЦІ

З наступленнем вясны жанчына ўсё часцей глядзіцца ў люстэрка. І раз ад разу ўзнікае пытанне: ці магчыма перамагчы ўзрост? Зразумела, яшчэ нікому не ўдалося пражыць больш, чым адмерана прыродай. А вось выглядаць маладзей за свае гады – задача вырашальная. У гэтам упэўнена індывідуальны прадпрымальнік Таццяна МАРОЗАВА, якая дапамагае кліенткам невялічкай цырульні выглядаць, як кажуць, на ўсе 100!
– Асаблівых сакрэтаў не бачу. Проста жанчына павінна ўдзяліць сабе крыху больш увагі. Тым больш, што зараз у модзе жаноцкасць і яркія фарбы. Раю выбраць для валос адценні чырвоныя, махагонавыя, баклажанавыя, сонечны бландзін. Заўсёды будуць у модзе доўгія локаны. Аднак, англічане сцвярджаюць: чым больш гадоў жанчыне, тым карацей павінна быць яе стрыжка. Самымі папулярнымі на сённяшні дзень лічацца прычоскі на аснове «карэ” і «боб”. Пры гэтым увага акцэнтуецца на грыўцы, якая павінна падкрэсліваць вочы і брові, рабіць погляд больш выразным.
– Звычайна пасля зімы валасы становяцца ломкімі і тусклымі. Што рабіць, каб пазбегнуць гэтага?
– Перш-наперш, наведацца ў цырульню. Тым, у каго доўгія валасы, трэба абнавіць кончыкі. У каго стрыжка – надаць ёй форму. Карыснымі будуць і ўвільгатняючыя маскі. Напрыклад, размягчыць банан, дадаць жаўток і сок алоэ. Усё размяшаць, нанесці на валасы і трымаць 40 хвілін. Вельмі эфектыўны і такі рацэпт прыгажосці: па адной сталовай лыжцы рэпейнага масла, мёду, каньяку (гарэлкі) і жаўток. Гэтую сумясь трымаць на валасах 30 хвілін.
– Вы вельмі прывабная жанчына. Можа ў вас ёсць сакрэт, як захаваць маладосць не толькі мяняючы свой імідж з дапамогай прычоскі?
– Неабходна сачыць і за тварам. Але не трэба траціць вялікія сумы на набыццё дарагіх касметычных сродкаў, многія з якіх далёка не бясшкодныя для арганізма. Лепш зрабіць акцэнт на «бабуліных” рэцэптах. Можна скарыстацца глінай для масак, якая прадаецца ў многіх кіёсках. На чайную лыжку яе дадаць 2 чайныя лыжкі нятлустай смятаны. На чысты твар нанесці сумесь і вытрымаць 40 хвілін. Амаложваючы эфект мае і маска, прыгатаваная з дробных аўсяных хлоп’яў (2 чайныя лыжкі) і кіслага малака або кефіру (4 чайныя лыжкі), нанесеная на 20 хвілін.
– Спадзяюся, гэтыя няхітрыя сакрэты дапамогуць многім зрабіць сябе намнога шчаслівей…
– Добры настрой і спакойны душэўны стан, – безумоўна, сярод галоўных умоў перамогі ў барацьбе за маладосць. Да жыццёвых праблем трэба адносіцца філасофскі і часцей усміхацца. Вы не заўважалі, што людзі добрыя і чулыя заўсёды выглядаюць маладзей за злых і эгаістычных?

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть