Культура

Сапраўдная казка

Так можна ахарактарызаваць творчую падачу землякоў у навагоднім афармленні ўстаноў культуры і мастацтваў Лунінеччыны, вынікі агляд-конкурсу якога падвялі яго арганізатары.
Першае месца падзялілі калектывы Вулькаўскага 1 Цэнтра культуры і народнай творчасці (дырэктар Вольга Мелюх) і Лунінскай сельскай бібліятэкі-філіяла (бібліятэкар Лідзія Цімашэй), другое – Кажан-Гарадоцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў (Жанна Дземідовіч) і Лунінскага СДК (Алена Корчык), трэцяе – Краснавольскага СДК (Паліна Зімава) і цэнтральнай раённай бібліятэкі (Надзея Радзіяновіч). “Прыз сімпатый гледачоў” атрымалі прадстаўнікі Чэрабасаўскага СДК (Лідзія Панкевіч). Падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі заахвочаны супрацоўнікі сельскіх Дамоў культуры і бібліятэк-філіялаў у Вульцы 2 (адпаведна Соф’я Кісель і Ніна Гарагляд) і ў Дзятлавічах (Алена Яскевіч і Алена Насковіч), а таксама ЦСДК у Дварцы (Васіль Коўшык) і Язвінках (Жанна Лапаціна), кінатэатра “Кастрычнік” (Кацярына Сумар).
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе!
Алёна НАУКОВІЧ, рэжысёр РАМЦ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть