Урачыстасць з нагоды 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылася ў Лунінцы
Культура

Урачыстасць з нагоды 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылася ў Лунінцы

Члены камуністычнай партыі і проста неабыякавыя людзі, якія ўсведамляюць важнасць тых далёкіх падзей, што аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадства, напярэдадні свята правялі мітынг на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. Затым былі ўскладзены вянкі да помніка Леніну. Мерапрыемства працягнулася экскурсіяй у краязнаўчы музей. Пасля ва ўрачыстай абстаноўцы ў сценах раённай бібліятэкі шэрагу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў уручылі памятныя медалі ў гонар юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть