Служыць дзяржаве, грамадству і закону
Культура

Служыць дзяржаве, грамадству і закону

 

закліканы супрацоўнікі пракуратуры Лунінецкага раёна, якія ў панядзелак адзначылі сваё прафесійнае свята. А напярэдадні ў ГДК адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 95-годдзю стварэння гэтага праваахоўнага ведамства.

Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з фотавыставай, размешчанай ў фае. Яе здымкі адлюстроўвалі гістарычныя і сучасныя моманты ў дзейнасці юбіляраў. Першым да калег і ветэранаў калектыву звярнуўся пракурор раёна Аляксандр Карлюк, які падзякаваў кожнаму за адданасць выбранай прафесіі, якаснае выкананне абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Цёплыя і шчырыя словы прагучалі з вуснаў старшынь: райвыканкама – Аляксандра Пачко, Мікашэвіцкага гарвыканкама – Галіны Сыцэвіч, суда раёна – Міхаіла Дзенісовіча, аб’яднання прафсаюзаў – Ігара Гапона, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Невара, галоўнага ўрача УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Святланы Хлебус, галоўнага рэдактара газеты “Лунінецкія навіны” Таццяны Вайцяхоўскай, начальнікаў: раённага аддзела Следчага камітэта – Андрэя Лукашэвіча, міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці – Андрэя Кіселя, РАНС – Эдуарда Санюковіча, РАУС – Юрыя Лемяшэўскага, аддзела Дэпартамента аховы – Анатоля Буневіча. Шэраг супрацоўнікаў пракуратуры адзначаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі, юбілейнымі медалямі, кветкамі, салодкімі і каштоўнымі падарункамі. Не забылі і пра ветэранаў – Людмілу Гусеву і Людмілу Пясоцкую.

Шчырыя ўсмешкі ў гледачоў выклікаў жартоўны відэаролік “Дзеці гавораць”, у якім хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй непасрэднасцю расказалі пра сваё бачанне прафесіі пракурора. Выступілі таксама вучні прававога класа СШ №4 г. Лунінца. Віноўнікаў урачыстасці яны ўшанавалі прыгожай песняй. У рамках святкавання 95-годдзя была выдадзена кніга “Захоўваючы слаўныя традыцыі” і прайшоў конкурс малюнкаў на тэму “Закон – гэта…”. Пераможцам у творчым спаборніцтве стала вучаніца Лунінскай СШ Ганна Наварыч. Яе, як і стваральнікаў кніжнага выдання, заахвоцілі парадункамі і Падзякай пракурора. Музычна аздобілі праграму Андрэй Канапацкі, Ірына Ханцэвіч, Генадзь Шэўчык, Галіна Куліцкая, Валерыя Валынчыц, Ніна Ераміевіч, Алег Жумашаў, Крысціна Збралевіч, Леанід Дамарад, Максім Перапёлкін і Аліна Шпакоўская.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть