Культура

Спагада і чалавечнасць

socsluzhba-nagrazhdenie-001

Спагада і чалавечнасць вызначаюць сацыяльных работнікаў, якія на мінулым тыдні адзначылі сваё прафесійнае свята. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў вялікай зале Дома Саветаў.

Цёплыя словы ў адрас калектываў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко. Паколькі на Лунінеччыне пражываюць каля 21 тысячы атрымальнікаў розных відаў пенсій і дапамог, Аляксандр Мікалаевіч адзначыў вялікі аб’ём работы, якую праводзяць спецыялісты сацыяльнай службы. Падзякаваўшы кожнаму за асабісты ўклад у агульную справу, кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы і кветкі галоўнаму спецыялісту аддзела пенсій і дапамог Ганне Масла, інспектару па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таццяне Мацкевіч і загадчыцы аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Алесі Шарай. Такую ж прыемную місію выканаў і старшыня райсавета Віктар Рафаловіч. З яго рук узнагароды атрымалі начальнік упраўлення Ірына Семянчэнка і спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Святлана Скіба. У сваю чаргу Ірына Міхайлаўна падзякавала раённым уладам за падтрымку і разуменне, а таксама заахвоціла Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама сацыяльнага работніка з Мікашэвіч Інэсу Высоцкую.

socsluzhba-nagrazhdenie-002 socsluzhba-nagrazhdenie-003 socsluzhba-nagrazhdenie-004 socsluzhba-nagrazhdenie-005 socsluzhba-nagrazhdenie-006 socsluzhba-nagrazhdenie-007 socsluzhba-nagrazhdenie-008 socsluzhba-nagrazhdenie-009 socsluzhba-nagrazhdenie-010 socsluzhba-nagrazhdenie-011 socsluzhba-nagrazhdenie-012 socsluzhba-nagrazhdenie-013 socsluzhba-nagrazhdenie-014

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть