Культура

Спатканне з юнацтвам

Праз 30 год паклікаў школьны званок на сустрэчу ў родную Дзятлавіцкую СШ, якая гасцінна расчыніла свае дзверы перад выпускнікамі.
Мы ўсе пасталелі, а ў некаторых ужо ёсць унукі. Не дзіўна, што педагогі, якія вывелі нас у дарослае жыццё, знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Працягваюць вучыць дзетак толькі настаўніцы: гісторыі – Л.А. Насковіч і фізкультуры – У.В. Кацуба. Тым не менш, заўсёды цёплым словам прыгадваем урокі: біялогіі – А.В. Каралевіч (дарэчы, наш былы дырэктар), хіміі – Г.Б. Коўшык (класны кіраўнік), рускай мовы і літаратуры – Н.І. Мірошнікавай (“другая мама” паралельнага класа), алгебры і геаметрыі – С.М. Мікіціч, фізікі – В.А. Шэмецюка, нямецкай мовы – К.І. Вярэніч, чарчэння і працы – А.А. Баўкуновіча, малявання і дамаводства – А.А. Канапацкай, пачатковай ваеннай падрыхтоўкі – А.І. Раманчука, спеваў – У.П. Галаўко. Нізкі зямны паклон – тым, хто навучыў нас чытаць і пісаць: В.А. Баўкуновіч, К.П. Жук і Г.І. Баўкуновіч. Засталіся жыць толькі ў памяці вучняў і калег выкладчыкі: беларускай мовы і літаратуры – Т.І. Грушэўская і геаграфіі – П.П. Дзенісенка.
Сустрэча прайшла, як на адным дыханні. Здавалася, ніхто не застаўся без увагі і клопату з боку гаспадароў. Дзякуй адміністрацыі і калектыву навучальнай установы.
З павагай ад выпускнікоў 1984 года – Вольга БАЎКУНОВІЧ (Бусько).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть