Культура

Справа – для душы, душа – у справе…

Лопатина ЖМЛёс непрадказальны. Ва ўсялякім выпадку, дырэктар Язвінскага сельскага Дома культуры Жанна Лапаціна калі і марыла пра работу на ніве культуры, то ў далёкім  дзяцінстве, бавячы вольны час з мамай, якая культрабоце прысвяціла ўсё жыццё. А ў юнацтве, не вагаючыся, выбрала прафесію кандытара. Мабыць, і гэта было невыпадкова, бо і тут Жанна здолела знайсці ўдалае прымяненне сваім творчым здольнасцям. Так ці інакш, два гады яна прысвяціла спасціганню азоў выбранай спецыяльнасці.

Але Дом культуры вабіў, прыцягваў магчымасцю ўвасобіць у жыццё задумкі і планы, якія нара-джаліся падчас гутарак з мамай Марыяй Рыгораўнай. І аднойчы Жанна прыняла рашэнне перайсці на працу ў клуб. Напрацягу чатырох год яна была мастацкім кіраўніком Язвінскага СДК. За гэты час упэўнілася ў правільнасці прынятага рашэння. І калі прапанавалі ўзначаліць невялікі калектыў, згадзілася. Па-сёння яна – дырэктар вясковай установы культуры.

Працуе творча і захоплена. Гэтак жа патрабуе ста-віцца да сваіх абавязкаў падначаленых. Яны не мінаюць конкурсаў і выстаў, ахвотна дзелячыся вопытам і набыткамі. Калектыў Язвінскага СДК браў актыўны ўдзел у абласной выставе вясельнага прыданага “Сорак саракоў рушнікоў”, фестывалі этнакультурных традыцый “Зов Полесья”, фестывалях-кірмашах “Дажынкі”…

У тым, што пахваліцца язвінскім культработнікам ёсць чым, пераконвае пастаянна дзейнічаючая выстава народных вырабаў. Чаго тут толькі не ўбачыш! Асабліва захапляюць наведвальнікаў вырабы з бісеру. Гэтае карпатлівае мастацтва Жанна Міхайлаўна асвоіла ў дасканаласці і прысвячае яму кожную вольную хвіліну. А яшчэ – любіць ствараць гульнявыя праграмы. За вопытам да яе ездзяць калегі з усіх устаноў Лунінеччыны і не толькі. Работнікі 20 клубных устаноў раёна выказалі захапленне ад гульнявых праграм, аўтарам якіх стала Жанна Лапаціна. Менавіта таму і падтрымалі рашэнне вылучыць Ж.М. Лапаціну на прысваенне звання “Чалавек года-2012”.

Зараз калектыў Язвінскага СДК працуе над папулярызацыяй брэнда “Лунінецкія клубніцы”. Балазе, справа добра знаёмая: Язвінкі нароўні з Дварцом можна справядліва лічыць ягаднай сталіцай Палесся. У планах дырэктара Дома культуры яшчэ адно значнае мера-прыемства – падрыхтоўка да 400-гадовага юбілею роднай вёскі. Правесці яго тут плануюць не проста з душой, а так, каб пакінула ў землякоў добрую і доўгую памяць.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть