Культура

СПРАВЫ САРДЭЧНЫЯ

Напэўна, няма таго чалавека, якога хаця б раз у жыцці не хвалявала сэрца. Ці ёсць народны рэцэпт, каб яго падтрымаць?

– Вам спатрэбіцца два саставы. Для першага – змяшайце па 0,5 літра мёду і гарэлкі. Пастаўце на агонь, трымайце на ім да стварэння белай плеўкі. Астудзіце. Для другога – заварыце літрам кіпеню па адной сталовай лыжцы кораню валяр’яну, сушаніцы тапяной, сардэчніку (пустырника), рамонкі аптэчнай і спарышу. Таксама астудзіце.

Змяшайце абодва саставы. Ужывайце першыя тры дні па адной чайнай лыжцы раніцай і вечарам да яды, затым – па адной сталовай лыжцы. Гарэлка ў складзе лякарства няхай не бянтэжыць: яе адчуваць амаль не будзеце.

Пры цяжкіх сардэчных захворваннях курс лячэння можна паўтарыць праз тры дні.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть