Культура

“Спяваючыя гарады-2”

поющие городаТэлеканалам СТВ праводзяцца здымкі другога сезона народнага музычнага тэлепраекта “Спяваючыя гарады-2”.

Конкурс закліканы адкрыць новыя імёны і запаліць яркія зоркі на музычным небасхіле Беларусі. Вядомыя артысты выбіраюць удзельнікаў (вакалістаў, танцораў) для стварэння музычнага нумара на песню са свайго рэпертуару. Адбор праводзіцца ў 42 гарадах краіны. Усе падрабязнасці можна знайсці на тэлеканале СТВ у раздзеле Праекты-Спяваючыя гарады ці ўдакладніць па тэлефоне ў Мінску (8-017)-268-49-41.

Кастынг у Брэсце запланаваны на 10 кастрычніка 2013 года. Праходзіць ён будзе ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці (вул. Маскоўская, 123) у 14.00. 7 кастрычніка тэлепраект завітае ў Пінскі ГДК (вул. Леніна, 7) з 12.00 і Палац культуры РУВП «Граніт» (г. Мікашэвічы, вул. Першамайская, 16) у 17.00. Звяртаем увагу на тое, што да ўдзелу ў кастынгу дапускаюцца асобы не маладзей за 16 год, і гэта – абавязковая ўмова.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. ага и и опять боецкая пусть отправит шляхтичей, больше ведь некого. Да и они разве в прошлый раз достойно представили лунинец? позорище!

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть