Культура

“Старгаваліся…”

На рынку знаёмая купіла міску яблык. Вяскоўка сцвярджала, што іх паўкілаграма. Гараджанка вырашыла праверыць на вагах. Тыя паказалі 450 грамаў.
– Падумаеш, на 50 грамаў менш, – скрывілася на заўвагу гандлярка.
– Гэта замест прабачэння?! – абурылася пакупніца. – Я думала, што ты яшчэ адзін яблык накінеш, каб загладзіць сваю віну! Раз так – забірай назад свае фрукты!
– Ну і забяру, – не здавалася тая. – Прывыклі жыць у горадзе на ўсім гатовым! Чакаеце, каб бясплатна вам усё аддалі!
Пажылы мужчына назіраў збоку за спрэчкай дзвюх сталых жанчын. З сумам гучна заўважыў:
– Што мы за людзі сталі? Раней гэтыя незайздросныя яблыкі толькі свінням скармілі б, а цяпер нясуць на базар і яшчэ таргуюцца з-за дробязі…
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть