Культура

Сустрэча з карпаратыўнымі кліентамі

Развіццё сучасных тэхналогій сувязі – гэта, у першую чаргу, клопат кампаніі «Белтэлекам» пра інтарэсы сваіх абанентаў. Рост рынку тэлекамунікацый дае магчымасць рухацца наперад і прапаноўваць сваім кліентам тэхналогіі і паслугі, запатрабаваныя ва ўсім свеце. Гэтую думку выказаў начальнік раённага вузла электрасувязі Ігар Шурпік падчас семінара для карпаратыўных кліентаў, які прайшоў у актавай зале прадпрыемства.

Асноўная мэта сустрэчы – знаёмства прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Лунінеччыны, а іх сабралося каля 30, з новымі паслугамі і сучаснымі тэлекамунікацыйнымі тэхналогіямі. Удзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, адзначыўшы важную ролю і высокую якасць прапаноўваемых паслуг РУП “Белтэлекам”. У семінары браў удзел началь-нік камерцыйнай службы Брэсцкага філіяла “Белтэлекам” Юрый Астапчук.
Карпаратыўныя кліенты атрымалі магчымасць даведацца пра актуальныя тэндэнцыі ў сферы тэлекамунікацыйных рашэнняў для развіцця бізнесу і аптымізацыі выдаткаў. Прадстаўнік абласнога філіяла Руслан Шавялінскі расказаў пра стратэгію развіцця паслуг і навінкі, сярод якіх бесправадны доступ у інтэрнэт, эфірнае лічбавае камерцыйнае тэлебачанне ZALA, “мабільны офіс”.
Як забяспечыць сабе свабоду зносін, не задумваючыся аб кошце званкоў з мабільных тэлефонаў на фіксаваную сетку? Як перастаць турбавацца аб выдатках на роўмінг і пры гэтым не абмяжоў-ваць сябе падчас размоў з сябрамі, сваякамі і дзелавымі партнёрамі?
Як аказалася, адказ просты: новая паслуга ад “Белтэлекам” – “Максіфон”.
Падключыць яе можна на персанальны камп’ютар карыстальніка (ноўтбук, нетбук), а таксама на ма-більнае прыстасаванне (планшэт, смартфон).
Перавагі «Максіфона» – неабмежаваная колькасць званкоў на гарадскія тэлефоны па ўсёй рэспубліцы ўсяго за 21600 рублёў у месяц.
Пра ўкараненне тэхналогіі xPON, а таксама паслугі з выкарыстаннем валаконна-аптычных ліній сувязі пра-інфармавала спецыяліст па маркетынгу Наталля Шапятоўская. Чаму сёння нельга грэбаваць антывіруснай абаронай, як засцерагчы дзяцей ад экстрэмізму, прапаганды алкаголю і наркотыкаў, інфармацыі для дарослых? Адказы на гэтыя пытанні дала электрамеханік Людміла Радзіяновіч.
Паслуга «Віртуальная АТС» дазваляе арганізаваць паўнацэнную сучасную сувязь, пры гэтым не патрабуецца набыццё складанага абсталявання, арэнды вы-дзеленага канала і ўстаноўкі магутнай АТС. Усё неабходнае прафесійнае абсталяванне знаходзіцца ў “Белтэлекаме” і кругласутачна абслугоўваецца кваліфікаваным персаналам. На гэтай паслугі, а таксама “Мінскі нумар” і “Серыйны нумар” спыніўся спецыяліст па продажу Аляксей Банцэвіч.
Атрымаўшы вялікі аб’ём інфармацыі, спецыяліст па маркетынгу Кацярына Чэпуштанава прапанавала за “круглым сталом” абмеркаваць пытанні па ўкараненню паслуг, у тым ліку канкрэтна для кожнага кліента.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть