Сустрэчы пры пустых залах
Культура

Сустрэчы пры пустых залах

залАпошняя дэкада перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў па зразумелай прычыне адзначана актывізацыяй дзейнасці прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Аднак хто-ніхто неспадзявана сутыкнуўся з непераадольнай перашкодай – стратай патэнцыяльнымі выбаршчыкамі цікавасці да іх асоб. Адлюстравалася гэта ў нежаданні людзей ісці на сустрэчы з некаторымі кандыдатамі.

Выхадзец з Кажан-Гарадка, кандыдат у дэпутаты сельскага і раённага Саветаў Віталь Каратыш вельмі спадзяваўся, што ў святочны дзень у Дом культуры на сустрэчу з ім ахвотна прыйдуць землякі. Размешчаныя ў ажыўленых месцах маляўнічыя запрашэнні загадзя абвясцілі аб даце і часе спаткання. Аднак у ДК “будучага выбранніка” чакаў непрыемны сюрпрыз: у пустой зале самотна сядзеў адзіны патэнцыяльны выбаршчык – старшыня сельвыканкама, які прызнаўся, што завітаў сюды па “доўгу службы”. Чаканне жаданых вынікаў не прынесла: размова не адбылася, і ўсё, што хацеў данесці да людзей чалавек, які выбары зрабіў сваёй прафесіяй, засталося “маленькім сакрэтам”.
Выбарная гонка ў Мікашэвічах таксама не абыходзіцца без казусаў. Той факт, што на большасці ўчасткаў ёсць альтэрнатыва, мог бы лічыцца перадумовай дастаткова актыўнай барацьбы. Аднак перадгісторыя паяўлення на палітычнай сцэне асобных фігурантаў пераканала людзей больш прынцыпова ставіцца да звестак пра іх мінулае. Многіх збянтэжыў не дужа прыемны радок пра судзімасць у біяграфіі аднаго з кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета па Мікашэвіцкай выбарчай акрузе №43 Віталя Каліноўскага. У рэдакцыю пачалі тэлефанаваць людзі з мэтай даведацца, на якой глебе ў свой час адбыўся канфлікт з законам лідара раённай арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Аказалася, прычынай стаў банальны кватэрны крадзеж у Гродна. Праўда, пасля гэтага фігурант крымінальнай справы памяняў прозвішча на больш прыемнае для вуха Каліноўскі. Не выратавала. Электарат не здольны спакушацца на паказуху.
Ускосным доказам стала сустрэча кандыдата з народам. Назначаная на 16 гадзін 16 сакавіка ў Палацы культуры РУВП “Граніт”, яна не прывабіла ніводнага з патэнцыяльных выбар-шчыкаў. Не з’явіўся на яе і сам сацыял-дэмакратычны вылучэнец.
Яно і так. Няварта дражніць народ і, як казаў бессмяротны Віктар Чарнамырдзін, “часаць там, дзе не чэшацца”…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть