Культура

“… Светлого мая привет”

На традыцый516ную сустрэчу ў памяшканне нядзельнай школы храма іконы Багародзіцы “Взыскание погибших” у г. Лу-нінцы былі запрошаны Тамары і Іры-ны. У нечым гэтыя імёны падобныя: першае азначае “пальмавая галінка” – сімвал ушанавання, другое – “нясучая мір”. Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь расказаў аб жыцці святых – грузін-скай царыцы Тамары (пачатак ХІІІ стагоддзя) і пакутніцы Ірыны, якая ў другой палове І стагоддзя сваёй асветніцкай дзейнасцю далучыла да хрысціянства дзясяткі тысяч паганцаў.
Госці шчыра дзяліліся сваімі думкамі аб занятках і прыхільнасцях. Спачатку прысутныя знаёміліся з Тамарамі. Спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т.П. Шаруда працуе з маладымі інвалідамі, навучаючы іх розным тэхнікам творчасці. Выкладчык па класе баяна ДШМ Т.А. Семянюк шмат год выхоўвае юных музыкантаў. Інжынер па ахове працы АП-10 Т.І. Давыдава дбае аб бяспецы вадзіцеляў і клапоціцца пра ўнука, мама якога загінула ў выніку аўтадарожнай аварыі. Дачка ветэрана вайны І.У. Паўловіча расказала аб сястры – выпускніца-1978 СШ №3 г. Лунінца Т.І. Кузьміч працуе намеснікам начальніка Чыцінскага аддзялення чыгункі… Такімі ж цікавымі і самадастатковымі асобамі прадсталі Ірыны. Ветэран педагагічнай працы І.Н. Касцючэнка на заслужаным адпачынку аддаецца справам духоўнасці і міласэрнасці. Загадчыца акушэрскага аддзялення ЦРБ І.М. Міралюбава ўдзячна бацькам-чыгуначнікам, па парадзе якіх звязала жыццё з медыцынай. Настаўніца англійскай мовы ліцэя І.А. Грушэўская прыцягвае вучняў навуковай дзейнасцю, а бібліятэкар І.П. Раманчук захапляе іх сустрэчамі з вядомымі паэтамі і бардамі. Загадчыца аддзялення рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі ТЦСАН І.У. Мархотка шмат год працавала ў дашкольнай установе адукацыі, з такой жа шчырасцю ажыццяўляе каардынацыю праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей”, удзяляючы ўвагу “дзецям вайны”.
Імянінніцы чыталі вершы і спявалі песні. У падарунак выхаванцам ня-дзельнай школы засталіся чайныя сервізы, ласункі ўласнай выпечкі, цукеркі. Разам з віншаваннямі і пажаданнямі заступніцтва нябесных ахоўніц бацюшка ўручыў імянінніцам выявы анёльчыкаў. Лейтматывам сустрэчы гучалі словы аб тым, што толькі сапраўдныя пачуцці любві і шчырасці знойдуць водгук у душах навакольных.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть