Свята ўсмешкі для ўсіх узростаў
Культура

Свята ўсмешкі для ўсіх узростаў

юморина 06

Весела і насычана правялі Дзень смеху ў гарадскім Доме культуры. Жарты і розыгрышы пачаліся яшчэ да канцэрта. Падлеткі са студыі «Смайлікі і смайлы» падарылі ўсім радасны настрой, а вось ініцыятарам і арганізатарам праграмы стала мастак ГДК Галіна Трысцень.

Прысутных чакала сапраўднае касцюміраванае свята, падрыхтаванае з вялікай любоўю і запалам. Стаўку зрабілі на жартоўныя гутаркі з гледачамі.

І вось прагучалі фанфары, адкрылася заслона. Гледачы здзівіліся:  на тэматычна ўпрыгожанай сцэне з’явіліся дамы і іх кавалеры часоў Сярэднявечча. Неўзабаве выйшлі вядучыя – Максі і Сласцёна.
Вялікае ўражанне пакінулі роставыя лялькі. Пры іх стварэнні (50 касцюмаў) дапамог вопыт Галіны Трысцень і ўдзельнікаў яе студыі.  Публіку весялілі хлопчыкі і дзяўчынкі з танцгрупы з Дзятлавіч, школы мастацтваў, гімназіі, а таксама дарослыя артысты з Лунінца і Луніна. Талентаў ім не займаць! Хаця многія з нумароў запазычылі ў інтэрнэце, было вельмі няпроста рухацца, трымацца свабодна і не баяцца сцэны.

Нібы маленькія зорачкі, выбеглі на сцэну дзеткі з малодшай групы калектыву ЦДТ «Мірыданс» і закружыліся ў танцы. Ярка і запамінальна прадставіў свой нумар узорны ансамбль «Залатое птушаня». Дарэчы, з залай на працягу спектакля пастаянна падтрымлівалася сувязь, дзякуючы яркім клоўнам, якія раз-пораз падбадзёрвалі гледачоў. Дзеці на ўсе звароты са сцэны адказвалі дружным хорам, цалкам ахунуўшыся ў  вясёлую атмасферу.

юморина юморина 07 юморина 05 юморина 04 юморина 03 юморина 02

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть