Культура

Святкуем разам

колядкиУ аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылага ўзросту Лунінецкага ТЦСАН прайшлі Калядкі.

Спецыялісты аддзялення пастараліся стварыць у гэты дзень для пенсіянераў па-дамашняму цёплую абстаноўку. У выкананні заўзятых спевакоў вакальнай групы “Вытокі” пранікнёна гучалі калядныя песні. Адразу пасля канцэрта наладзілі “пасядзелкі” за сталом з кубачкам чаю і салодкімі пачастункамі, якія разнастаілі творчым конкурсам на лепшую калядку свайго дзяцінства. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе прысутныя накіраваліся ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання, дзе павіншавалі з Ражством Хрыстовым і Калядамі яго жыльцоў.

Галіна КУЧЭЙКА

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть