Культура

Сярод іншых моў – і “лабэцкая”

гучала ў класах СШ №3 г. Лунінца, дзе на завяршэнне прадметнага тыдня праведзены “Лунінецкія Каласавіны”.

Такім чынам адзначана незвычайная дата – першае наведванне будучым народным песняром нашага горада. Яно адбылося ў 1903-1904 навучальным годзе, калі настаўнік народнага вучылішча Канстанцін Міцкевіч прывозіў вучняў з Люсіна на экзамен у Лунінец. Свае ўражанні пісьменнік занатаваў у рамане “У палескай глушы” з трылогіі “На ростанях”. У шэрагу расказаў занатаваў ён нашы мясцовыя дыялекты. Безумоўна, чуў і гаворку навакольных сялян, якую сёлета ў доме-музеі Якуба Коласа нагадала сталічным жыхарам байкапісца з Лобчы Настасся Якавец. Нашу зямлячку гасцінна прыняла нявестка класіка Аляўціна Міцкевіч (на здымку – каля партрэта Якуба Коласа і яго старэйшага сына Данілы). Для юных лунінчан адзін з твораў на “лабэцкай” мове выканаў пераможца шэрагу чытальніцкіх конкурсаў вучань СШ №4 Уладзімір Каховіч, якога прадставіла старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова. Шчырасць атмасферы літаратурнай сустрэчы падкрэсліла актыўнасць яе ўдзельнікаў. Школьнікі ахвотна адгукаліся на пытанні, у дыялогу адзначаючы любімыя мясціны роднага горада і аргументавана даказваючы іх адметнасць.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. Что вы на этого Никона внимание обращаете? Тролль он обыкновенный. Как и еще парочка ему подобных. Даже на сайт заходить противно от их комментов.

  2. А можа мову ящэ прыдумаеце канапэцкую.Уже гербов навыдумывала с Змеями,сапогами, и очень круто с клубничкой.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть