Таямніцы для кнігалюбаў
Культура

Таямніцы для кнігалюбаў

цнабиблиоУ Цнянскай сельскай бібліятэцы за строгімі радамі кніжных паліц хаваюцца сапраўдныя рарытэты. Цікаўлюся ў прывабнай Людмілы ГЕРМАНОВІЧ:

– Гэты музейны куток не пакажаце чытачам, пакуль не пазнаёмяцца з пэўнымі выданнямі?
– Жартуеце?! Мне не трэба ставіць умовы. У нас запісаны больш як 300 жыхароў.
– Мяркуючы па гэтым прыгожа аформленым стэндзе, сярод іх многа дзяцей?
– Каля 50-ці. Бібліятэка мае экалагічны напрамак, у адпаведнасці з якім і створана выстава. Аздобіць яе дапамагла мастак цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Вольга Каспяровіч. Адметнасць жа вёскі ў тым, што сярод чытачоў пераважаюць мужчыны.
– Жанчынам няма калі чытаць – яны ткуць і вышываюць. А што за майстрыха падрыхтавала персанальную выставу?
– Марыя Грыневіч – мая бабуля па бацьку. Яна жыве ў Дрэбску. Вёска Цна нам таксама родная. Тут нарадзілася мая мама. У доме яе бацькоў, якія, на жаль, ужо завяршылі зямны шлях, цяпер пасялілася мая сям’я. Усе старажытныя рэчы, што бачыце на стэндзе “Адгалоссе даўніны”, знайшла ў куфры і на гарышчы дома.
– Гэтыя аўтэнтычныя, вытканыя адным колерам ільняныя ручнікі – сапраўдная каштоўнасць. Ведаеце стваральніцу?
– Гэта ж мая бабуля па маці – Марыя Ільіч! На жаль, няшмат ведаю пра яе і дзеда. Летась у бібліятэку заходзіў старажыхар. Узяў на фармуляр кнігу “Памяць. Лунінецкі раён”, сказаў, што тут занатаваны і імёны маіх родных, якія былі рэпрэсіраваны ў даваенны час. Чытаў ён хроніку амаль год. Усё збіралася наведаць дзядулю і распытаць больш падрабязна. Але нядаўна яго не стала – кнігу вярнулі родныя…
– Сярод узнагарод бачу Ганаровую грамату за перамогу ў 2013 годзе ў конкурсе “Прывабная бібліятэка” на лепшае рэкламнае выданне аб вашай установе.
– Афармляла па даве-дзеным стандарце, тым больш прыемна было атрымаць такую высокую ацэнку. У нашым фондзе 11 тысяч выданняў. Абнаўленне рэдкае – кніжныя навінкі звычайна ідуць на аграгарадкі. Захоў-ваем і старую літаратуру. Радуе, што заўсёды запатрабаваны вечныя каштоўнасці…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть