ТЭРМІНОВА Ў НУМАР!
Радыёжурналіст Мішка Казачок пастаянна імкнуўся быць на самай што ні ёсць перадавой. Яго аператыўныя інфармацыі гучалі не толькі па мясцоваму, але і рэспубліканскаму радыё. Што і казаць, здольны быў. Неяк панадзіўся ён “красці” самыя аператыўныя звесткі са стала адказнага сакратара Лёнькі Цыбульскага. Газеце толькі заўтра друкавацца, а тая ці іншая інфармацыя ўжо гучыць з радыёкропкі.
Раніцой у рэспубліканскім эфіры прагучала вестка аб тым, што у нашым раёне пачалося зарыбленне сажалак мясцовага рыбгаса малькамі карпа і таўсталобіка з дапамогай… лётчыкаў сельскагаспадарчай авіяцыі. Многія слухачы прынялі незвычайнае паведамленне за першакрасавіцкі жарт, хаця дзень смеху прайшоў некалькі месяцаў таму.
Стоячы па стойцы “смірна” перад высокім начальнікам, Мішка спачатку толькі лыпаў вачыма, а, перабароўшы страх, сказаў, як адрэзаў: “Нічога лішняга я не выдумаў, вунь і “раёнка” такую ж інфармацыю на першай старонцы змясціла”.
Адкуль ёй было быць, калі Лёнька Цыбульскі яе наўмысна пакінуў на стале навідавоку з надзеяй, што і на гэты раз абавязкова “клюне” Казачок. А каб задума ўдалася, паставіў подпіс “Тэрмінова ў нумар! Першая старонка”.