Культура

Традыцыі не парушаюць

библиоНа цёплую сустрэчу ветэранаў культуры запрасілі ў актавую залу цэнтральнай раённай  бібліятэкі.
Павіншаваць тых, дзякуючы каму адра-джалася, стваралася і развівалася культура Лунінеччыны, прыйшлі старшыня савета ветэранаў гэтай галіны Таццяна Сахно і дырэктар ЦБС Надзея Радзіяновіч. Яны ад усёй душы падзякавалі ветэранам, якія не адзін год адпрацавалі ў клубах, бібліятэках, музычных школах, пажадалі здароўя, радасці і даўгалецця. З задавальненнем удзельнікі сустрэчы прынялі гарачыя прывітанні ад намесніка начальніка ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі Качаноўскай. З адказным словам выступіла Галіна Мар’іна.
На працягу свята гучалі віншаванні, цёплыя ўспаміны, шчырыя расповяды аб сённяшнім жыцці. Музычна аздобілі праграму таленавітыя артысты народнага калектыву “Сустрэча” з Кажан-Гарадка.
Таццяна КАРПУКОВІЧ, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть