Культура

У інтэрнэце – усё, а ў бібліятэцы – усё, што трэба!

библиотекаЯк з самага юнага ўзросту выхаваць любоў да чытання? Чаму і навошта неабходна бібліятэка? Якая літаратура карыстаецца папулярнасцю ў маленькіх чытачоў? Адказы на гэтыя пытанні, несумненна, ведаюць супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі. Напярэдадні прафесійнага свята наведала своеасаблівы дом самых добрых, светлых, прыгожых і павучальных кніг.

– Чытачоў не становіцца менш. Дзіцячая бібліятэка выконвае вельмі важную місію: закладвае аснову культуры заўтрашняга дня. Звычка чытаць – залог таго, што з сённяшняга малыша вырасце адукаваны, інтэлігентны чалавек, – лічыць загадчыца  Валянціна Яфрэмава. – Галоўнае – не ўпусціць момант, калі ў дзіцяці фарміруюцца кола інтарэсаў і культурныя перавагі. Ведаю па сабе – многія кнігі так і застаюцца невядомымі, калі на іх не звярнулі ўвагу ў маленстве.

Зараз тут працуюць 6 чалавек, усе спецыялісты вышэйшай катэгорыі і з вялікім вопытам работы. Гэта – асаблівыя людзі. Яны не толькі выдатна ведаюць літаратуру, як дзіцячую, так і дарослую, але і сваіх юных наведвальнікаў, якія часам зусім няпростыя: малышы патрабуюць аднаго падыходу, падлеткі – зусім іншага. Нярэдка даводзіцца быць педагогамі, псіхолагамі, і рэжысёрамі, і нават артыстамі. Яны ўмеюць стварыць камфорт, з радасцю дапамагаюць выбраць кнігу па душы, рэкамендуюць што-небудзь цікавае.

Цікава было даведацца, што “абанентам” можна стаць яшчэ да нараджэння. Некаторыя пачынаюць наведваць скарбніцу літаратуры, нават не паспеўшы паявіцца на свет. Гэта тыя дзеткі, чые мамы падчас цяжарнасці прыходзяць за кнігамі.

Дзеці, асабліва маленькія, у першую чаргу рэагуюць на афармленне кніжкі: чым яна ярчэй, тым хутчэй звяртаецца на яе ўвага. Яны любяць творы пра жывёл,  прыгоды, фантастыку; карыстаюцца попытам кнігі з апісаннем спосабаў вырабу розных прыстасаванняў. Старшакласнікі аддаюць перавагу даведачным выданням.
Не ў навінку літаратура і фільмы на лічбавых носьбітах. У бібліятэцы ёсць дыскі не толькі мастацкія, але і праграмнага, а таксама праваслаўнага характару. Такія незвычайныя “кнігі” прапануюць дзеткам, у якіх праблемы са слыхам, зрокам.

Пастаянна праводзяцца новыя акцыі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да каляндарных святаў, юбілеяў вялікіх людзей. У гасцях пабывалі такія майстры пяра як Валерый Квілорыя, Аксана Спрынчан і іншыя. Праходзяць інтэлектуальныя, фальклорныя, гульнявыя праграмы. Напрыклад, “Па старонках загадак” для першакласнікаў. Актыўна працягваюць працаваць аб’яднанні па інтарэсах для самых розных катэгорый дзяцей. На працягу многіх гадоў існуе экалагічны клуб “Светлячок”, дзе вырабляюць фігуркі з салёнага цеста, майструюць сваімі рукамі цацкі і іншыя сувеніры. Зараз памяшканне ўпрыгожваюць “Лялькі Цільды”, якія пры жаданні можна купіць.

Вялікая ўвага надаецца арганізацыі плённай і творчай рабоце сумесна з установамі і арганізацыямі раёна. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з дзіцячымі садкамі, установамі адукацыі, культуры. Штогод праводзіцца акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. Шмат выданняў накіроўваецца ў прытулак і дзецям-інвалідам.

Многія лічаць, што інтэрнэт выцясняе кнігі. Замест “прачытаць”, часцей гавораць “скачаць”. На гэтае пытанне патрэбна адказваць без хітрасці. Па-першае, свабоднага часу ў сучаснага падлетка значна менш, чым калісьці ў яго бацькоў. Па-другое, у нас не так многа сучасных кніг, якія б змаглі зацікавіць. Вялікая колькасць старых выданняў расказваюць пра рэаліі, якія даўно зніклі.

Ці сапраўды так неабходна дзіцячая бібліятэка?

Скажу адно. Сёння рынак прымушае пастаянна прыдумваць штосьці новае. Вельмі хочацца, каб не толькі жыхары раёна, але і ўлада разумела – вось гэта будзем падтрымліваць. Стадыён патрэбен, але без бібліятэкі таксама нельга. Басейн – добра, а без літаратуры – многае для малышоў так і застанецца незразумелым.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть