Культура

У паездкі — разам!

IMG_0289

Раёнка паведамляла аб паспяховым выступленні юных танцораў з калектыву “Мірыданс” на міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “У гасцях у Дзеда Мароза”.

Выхаванцы Святланы Галка перамаглі адразу ў дзвюх намінацыях: сярод дуэтаў і калектываў. Дыпломы лаўрэатаў І ступені прывезлі дамоў Мікіта Гусціновіч і Софія Шалыгіна, Пархом Зосіч і Алена Яраховіч, Сяргей Прытуленка і Наталля Яраховіч, Павел Гурбановіч і Ганна Заступневіч, Мікіта Кіпцэвіч і Арына Ракіцкая, Раман Рудовіч і Ганна Ванюк, Іван Рафаловіч і Марыя Кацуба. Усе яны атрымалі запрашэнні прыехаць на кірмаш-фестываль “Дажынкі-2017” у Давід-Гарадку, урачыстасць з нагоды Дня Рэспублікі, суперфінал міжнароднага праекта “Салют талентаў. Харэаграфія” ў Санкт-Пецярбургу. Упэўнены, “Мірыданс” парадуе яшчэ не адным паспяховым выступленнем!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть