Культура

У рамках закона

Электраабсталяванне і электраўстаноўкі ў працэсе эксплуатацыі падвяргаюцца ўздзеянню розных фактараў, у выніку чаго адбываецца іх старэнне. Як вынік, павялічваецца небяспека парушэння нармальных рэжымаў работы, паяўляецца пагроза жыццю і здароўю людзей, узнікнення пажараў і аварый.
Згодна з артыкулам 20.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне пра-вілаў эксплуатацыі электрычных або цеплаўстановак прадугледжаны штраф: для фізічных асоб – у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 30 да 100, юрыдычных асоб – ад 30 да 500 базавых ве-лічынь.
Для таго, каб абсталяванне працавала надзейна, эканамічна і бяспечна, неабходна своечасова праводзіць тэхнічнае абслугоўванне. Кіраўнікі прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі павінны забяспечыць эксплуатацыю абсталявання ўласным электратэхнічным персаналам. У выпадку адсутнасці ў штаце спецыялістаў – заключыць дагавор на перыядычнае тэхнічнае абслугоўванне са спецыя-лізаванай арганізацыяй або ІП, зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку на да-дзены від дзейнасці.
Пры адсутнасці належнага персаналу ў штаце ці названым вышэй дагаворы эксплуатацыя электраўстановак ЗАБАРАНЯЕЦЦА.
Канстанцін БАЎКУНОВІЧ, старшы інспектар энергаінспекцыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть