У раёне сустракалі вясну
Культура

У раёне сустракалі вясну

масленицаУ нядзелю ў Лунінцы адсвяткавалі Масленіцу.
Са сцэны ў выкананні самадзейных артыстаў, а таксама калектываў “Крынічанька” ГДК, “Васілінкі” Міжлескага СДК і “Весніца” Палескага ГДК гучалі вясёлыя песні і жарты. Лунінчане і госці горада з задавальненнем частаваліся смачнымі аладкамі з мёдам, варэннем і тварагом, салодкімі блінцамі і іншымі ласункамі, што прапаноўвалі вясковыя культработнікі. А ў гандлёвых палатках райспажыўтаварыства і ОРСа карысталіся папулярнасцю шашлыкі, духмяны чай і выпечка. З задавальненнем удзельнічалі дарослыя ў конкурсах па падняцці гіры і перацягванню каната, бегу ў мяшках і спаборніцтвах з мётламі, а таксама паяданню бліноў. Як і павінна быць у даравальную нядзелю – апошні дзень перад Вялікім постам – кожны стараўся папрасіць прабачэння.
На заканчэнні свята спалілі пудзіла Зімы ў надзеі на тое, што яна цалкам уступіла свае правы Вясне.

 

«СОНЦА» – У ПАДАРУНАК

Масавым народным гуляннем завяршыўся масленічны тыдзень у Мікашэвічах.

Святочная праграма, на якую запрасілі супрацоўнікі Палаца культуры РУВП «Граніт», падарыла жыхарам і гасцям горада масу станоўчых эмоцый. Разам з самадзейнымі артыстамі яны ўдзельнічалі ў народных абрадах провадаў зімы і гукання вясны. Нікога не пакінулі абыякавымі і канцэртныя нумары, спецыяльна падабраныя да свята – тэатральныя мініяцюры і песні. Як, дарэчы, і забавы – «баі» на падушках, падняцце гіры, прыпевачны «марафон» і іншыя. Усе ўдзельнікі адзначаны прызамі, якія прадаставіў Мікашэвіцкі гарвыканкам. А потым былі частаванне блінамі, сімвалізуючымі вясновае сонейка, і спальванне пудзіла Зімы…
Зрэшты, гулянне на гэтым не завяршылася. Гараджане не спяшаліся пакі-даць пляцоўку каля Палаца культуры, скарыстаўшыся выдатнай магчымасцю пагутарыць з землякамі, падмацаваць сілы ў перасовачным кафэ і палатках выязнога гандлю філіялаў «Грамадскае харчаванне» і «Мікашэвіцкае РГП» рай-спажыўтаварыства.

 

ПЕСНІ, ЗАГАДКІ, БЛІНЫ І АЛАДКІ…
Спартыўна-гульнявое свята Масленіца арганізавалі ў першы дзень вясны ў Вулькаўскай 2 СШ.

Вучні 2 класа і іх бацькі дружна раздзяліліся на дзве каманды
“Бліны” і “Аладкі”. Прыгожа выглядалі таты і мамы ў нацыянальным беларускім убранні.
Ролю суддзяў выканалі настаўнікі на чале з дырэктарам установы адукацыі і работнікі мясцовага СДК.
Прасторная спартыўная зала новай школы дала магчымасць дзецям яшчэ раз весела правесці любімыя конкурсы, а дарослым падарыла незабыўныя імгненні вяртання ў дзяцінства. Таты і мамы выклікалі захапленне ў вачах сыноў і дачок. Ды і малыя не адставалі, паказваючы, што паспелі ўжо многаму навучыцца.
Арганізатар, вядучая і настаўніца 2 класа Зоя Паўловіч шчыра падзякавала бацькам за актыўнасць і цікавасць да школьных спраў.
А Масленіца атрымалася вясёлая, прыгожая і смачная. Напаследак паспыталі румяныя блінчыкі, а журы аднагалосна прысудзіла нічыю. Разыходзіліся ўсе задаволеныя – прыход вясны сустрэлі цікава і карысна для здароўя. На тварах дзяцей свяціліся ўсмешкі. А што яшчэ трэба для шчасця?

 

«НАТХНЕННЕ» МАСЛЕНІЦЫ
Свята адзначылі і пастаянныя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання
для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
Галоўным атрыбутам Масленіцы, зразумела ж, былі бліны. Сваю фантазію ў прыгатаванні гэтай стравы праявілі многія ўдзельнікі, аб’яўленага напярэдадні конкурсу, які праду-гледжваў не толькі выпечку, але ўнікальнае афармленне стравы, падачу яе на стол і раскрыццё “тайнай” рэцэптуры…
Задача журы аказалася няпростай – з вя-лікага мноства прысмакаў выбраць самыя-самыя. А іх прысуду на святочным стале чакалі бліны, закускі і торты з іх.
Смачнымі былі прызнаны ўсе стравы, аднак пераможцамі сталі найбольш унікальныя – блінчыкі “Вясенняе прывітанне” Уладзіміра Канапацкага і “Натхненне” Галіны Чыжык, бліны “Для любімага зяця” Любові Бондаравай, торт “Цуда Масленіца” Марыі Міснікавай.
Працягам свята быў цудоўны канцэрт з песнямі, байкамі, сцэнкамі, падрыхтаваны вакальнай групай “Вытокі”. Пасля чаго артысты, удзельнікі і госці сабраліся за сталом, дзе ўсе разам працягнулі дэгустацыю бліноў за кубачкам чаю.
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть