У раённым краязнаўчым музеі працягваецца выстава-продаж вырабаў ручной работы
Культура

У раённым краязнаўчым музеі працягваецца выстава-продаж вырабаў ручной работы

Дэбютавала выстава-продаж летась у сакавіку. Тады свае работы прадэманстравалі 7 рамеснікаў. Сёлета жадаючых прыняць удзел стала больш. 15 жыхарак Лунінеччыны, прадстаўніцы з Пінска і Нясвіжскага раёна сталі удзельніцамі «Лунінецкага млына».    

Жыхары і госці горада могуць набыць сваім родным і каханым арыгінальныя падарункі, зробленыя ў розных кірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Размаляваныя гадзіннікі, нататнікі, шкатулкі, вырабы з палімернай гліны, халоднага фарфору, пацерак і дрэва, мяккія цацкі, вязанае адзенне, тканыя ручнікі, аўтарскія лялькі,  сувенірная прадукцыя – ад усёй разнастайнасці разбягаюцца вочы.

Выстава прадоўжыцца да 18 сакавіка.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть