У свяце краіны – і поступ лунінчан
Культура

У свяце краіны – і поступ лунінчан

культСёлета ў сталіцы ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Рэспублікі і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымалі ўдзел і прадстаўнікі сферы культуры нашага раёна.
У святочным шэсці па праспекту Пераможцаў, пад пільным вокам Прэзідэнта і шматлікіх айчынных і замежных гасцей, радасць аднаўлення спрадвечных нацыянальных традыцый дэманстравалі самадзейныя артысты. Дэлегацыю ўзначальвала дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Таццяна Лівінец. Паўна-праўным удзельнікам мерапрыемства быў і вадзіцель Аляксандр Палуян. Фрагменты беларускага вяселля ў волянскіх строях адлюстравала народнае аматарскае аб’яднанне “Жывіца” Цэнтра культуры і народнай творчасці в. Вулька 1 на чале з дырэктарам Вольгай Мелюх. Народны фальклорны гурт “Лабчанка” Лобчанскага ЦСДК на чале з мастацкім кіраўніком байкапісцай Настассяй Якавец натуральна выглядаў у абрадзе “Ваджэнне Куста”, які штогод ладзяць у роднай вёсцы.
Дарэчы, Касцюмы і спевы лабчан зацікавілі спецыялістаў па народнай спадчыне. Журналіст Белтэлерадыёкампаніі Рэгіна Гамзовіч паведаміла, што нашых хавальнікаў старажытнага абрада запрасілі на аўтэнтычны фестываль у Лос-Анджэлес (ЗША). У свой час Настасся Іванаўна, выступіўшы ў маскоўскай тэлепраграме, пакарыла першапрастольную. Пажадаем лабчанцы і іншым нашым творчым землякам авалодаць увагай і амерыканскага гледача…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть