Культура

Усе – як на падбор!

У гарадскім календары мерапрыемстваў наўрад ці знойдзецца свята, якое збірае столькі мікашэвіцкай дзетвары, як парад Дзедаў Марозаў! Вось і сёлета тэатралізаванае шэсце, арганізаванае прафкамам РУВП «Граніт» пры падтрымцы кіраўніцтва прадпрыемства, сабрала вялікую колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых, якія выйшлі на вуліцу Першамайская павітаць галоўных герояў навагодніх святаў.
Кожны ўдзельнік мерапрыемства пацешыў яркім і маляўнічым адзеннем. А яшчэ – каларытнымі групамі падтрымкі: Снягуркамі, Ведзьмамі, Пачварамі, Снегавікамі, Сняжынкамі, Скамарохамі і іншымі казачнымі персанажамі. Не меншую цікавасць выклікаў транспарт навагодніх каманд: творчы
падыход і фантазія ператварылі звычайныя трактарныя мотаблокі ў крэатыўныя санкі. Прычым у кожных была свая іскрынка.
Конкурсна-забаўляльная праграма прайшла каля Палаца культуры РУВП «Граніт».
На працягу амаль дзвюх гадзін прадстаўнікі з драбільна-сартавальнага цэха №1 і №2, ліцейна-механічнага завода, цэхаў – бура-ўзрыўных работ, драблення і пагрузкі, спаборнічалі ва ўменні дарыць свята не толькі дзецям, але і дарослым. Вясёлы настрой у гледачоў паміж выступленнямі канкурсантаў падтрымлівалі цу-доўныя вакальныя нумары салістаў народнага хору.
Галоўны тытул «100-працэнтны Дзед Мароз» заваяваў Міхаіл Ізмадзенаў, які ўзначальваў каманду цэха пагрузкі. Традыцыйны вобраз галоўнага персанажу навагодніх святаў увасобіў драбільшчык Віктар Яскевіч з дапамогай зборнай калег з ДСЦ-2. Максімальную артыстычнасць у ролі Дзеда Мароза праявіў Сяргей Дырман з ДСЦ-1. А вось найбольшую колькасць сімпатый гледачы падарылі казачным героям ліцейна-механічнага завода на чале з Мікалаем Буд-Гусаімам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть