Культура

Усмешка

усмешкаЯкая вялікая сіла – усмешка!

Згадзіцеся, з двух аднолькавых магазінаў вы з большым задавальненнем зайдзеце ў той, дзе вас сустрэне добразычлівы позірк прадаўца. Абавязкова вернецеся яшчэ раз у тое кафэ, дзе афіцыянт прапануе меню з вясёлай іскрынкай на вуснах. І раніцай у панядзелак вам узніме настрой незнаёмец, які проста зірне у вочы і скажа, усміхаючыся: –“Добрага Вам дня!”
А ў ролі такіх прадаўцоў, афіцыянтаў і незнаёмцаў можа быць кожны з нас. Дастаткова скінуць з твару сумны заклапочаны позірк, паглядзець на сонца і ўсміхнуцца. Без іроніі, затоенай злосці, а шчыра, адкрываючы сваю душу. І тады наваколле зазіхаціць рознакаляровымі фарбамі, дзень пройдзе больш удала, і жыццё не будзе здавацца шэрым і праблематычным.
Усмешку не трэба купляць за вялікія грошы, але як цяжка яна даецца некаторым з нас. Адкіньце сумненні, даруйце нязначныя крыўды. І усміхніцеся. У першую чаргу – самім сабе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть