Культура

“Увага ўсім!”

1 сакавіка – Сусветны дзень грамадзянскай абароны

Прафілактычная акцыя, прысвечаная cусветнай даце і накіраваная на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці пройдзе 4 сакавіка ў школах раёна.
Пажары ў навучальных установах адбываліся не раз. Ад іх, а таксама ад надзвычайных сітуацый, на жаль, не застрахаваны ніхто. Менавіта таму важна дакладна ведаць, што рабіць у выпадку іх узнікнення. Па словах старшага інспектара РАНС Генадзя Кулеша, аб небяспецы жыхароў папярэджваюць з дапамогай сістэмы апавяшчэння. Гэта дае магчымасць аператыўна прыняць неабходныя меры абароны. Галоўная задача – своечасова данесці інфармацыю.
У нашай краіне звесткі перадаюцца з дапамогай паведамленняў па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі. Для прыцягнення ўвагі падаецца папераджальны сігнал “Увага ўсім!” працягласцю 3 хвіліны – уключаюцца сірэны, выкарыстоўваюцца гудкі транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі. Памятайце, калі вы пачулі падобнае дома ці на рабоце, адразу ўключыце радыёпрыёмнікі або тэлевізары. У гэты час перадаюць экстраннае паведамленне, у якім гаворыцца аб надзвычайнай сітуацыі і даюцца неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть