Культура

Вакзал для траіх

509Скажу шчыра: самае крыўднае для журналіста, калі, кінуўшы на алтар праблемы шчырае імкненне дапамагчы, пэўныя здольнасці і старанне, сустракаеш перад сабой непераадольную сцяну абыякавасці надзеленых уладай людзей. І тым больш каштоўнай падаецца перамога.

Узгадваючы пра сям’ю Жодзік, якая туліцца ў прыстасаваным пад жыллё вакзальным будынку на ст. Дзятлавічы, не спадзяваліся, што ўсё вырашыцца імгненна. Бяда застарэлая, балючая і цягнецца каля дзясятка год. Менавіта таму да вырашэння праблемы падключылі члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т. Д. Удавенка.

Пра пакуты сям’і, дзе маладая ўдава паднімае дачку-сямікласніцу і адзінаццацігадовага сына-інваліда І групы, расказалі ў “ЛН”, №36 ад 24.05.2013г. Публікацыю даслалі на рэагаванне ў УП “Баранавіцкае аддзяленне беларускай чыгункі”, адкуль атрымалі адказ за подпісам намесніка начальніка П.П. Краўчука: “Узнятая ў артыкуле праблема добра вядома кіраўніцтву аддзялення чыгункі. Работа па адсяленню жыльцоў са службова-тэхнічных будынкаў вядзецца… Пытанне адсялення разглядалася на розных узроўнях як у аддзяленні, так і ў Дзятлавіцкім сельскім выканаўчым камітэце, Лунінецкім райвыканкаме.

Будынак вакзала ст. Дзятлавічы знахо-дзіцца на балансавым уліку ў эксплуатуючай арганізацыі – Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў. На ўказаны будынак ёсць увесь пакет праваўстанаўліваючых дакументаў, памяшканні, дзе жывуць людзі, выдзелены, як жылыя.

У адпаведнасці з распрацаванымі мера-прыемствамі па адсяленню грамадзян са службова-тэхнічных будынкаў, адсяленне жыльцоў з будынка ст. Дзятлавічы запланавана на 2014 год. Зараз Баранавіцкае аддзяленне чыгункі жыллёвага будаўніцтва не вядзе, свабоднага жыллёвага фонду, адпавядаючага тыпавым спажывецкім якасцям і задавальняючага патрэбы сям’і Жодзік Т.А., у Лунінецкім раёне не маем. Аднак, улічваючы той факт, што Жодзік Т.А. з’яўляецца адзінокай маці, якая выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей, адзін з якіх – інвалід, згодна з заканадаўствам, праведзена работа па падбору і набыццю жылога памяшкання на рынку жылля г. Лунінец.
Зараз набыта добраўпарадкаваная двухпакаёвая кватэра, вядзецца афармленне праваўстанаўліваючых дакументаў на жылое памяшканне, якое ў далейшым будзе прадастаўлена сям’і Жодзік Т.А.”

Вельмі хацелася б, каб гэтае “далейшае” не расцягнулася на неаглядную перспектыву, а 11-гадовы Максімка Жодзік яшчэ да наступлення зімы, якая для бядотнай сям’і  становіцца сапраўдным выпрабаваннем, змог дачакацца наваселля ў цёплай кватэры.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть