Валанцёры ратуюць ад спёкі
Культура

Валанцёры ратуюць ад спёкі

банокваКаторы дзень запар на слупках тэрмометраў – больш за трыццаць тры. Валанцёры Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі ДАІ і МНС аб’ядналі свае намаганні, каб дапамагчы лунінчанам лягчэй перанесці спёку.
За некалькі гадзін праваахоўнікі выбарачна
спынілі каля паўсотні машын, асаблівую ўвагу ўдзяляючы тым, дзе адкрыты вокны, амаль распрануты вадзіцель ці шмат пасажыраў… Эмоцыі ўдзельнікаў руху змяняліся ад насцярожанасці да здзіўлення. Валанцёры Чырвонага Крыжа раздавалі вадзіцелям пітную ваду, якую прадаставіла прадпрыемства “Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия”. Акрамя таго, усе атрымлівалі інфармацыйныя лістоўкі з рэкамендацыямі, як весці сябе ў летнюю спёку. Жадаючыя таксама маглі вымераць атмасферны ціск.
Трэба адзначыць, што за некалькі дзён акцыі на гарадскіх вуліцах, аўтадарогах, а таксама на возеры Белае валанцёры раздалі тону пітной вады. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца на Лунінеччыне трэці год запар.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть