Велапрабег удзячных нашчадкаў
Культура

Велапрабег удзячных нашчадкаў

великиу гонар пакалення пераможцаў ініцыіравалі настаўнікі і вучні Рэдзігераўскай СШ.
Школьнікаў падтрымалі старшыня сельвыканкама Валерый Лусевіч і кіраўнік Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька. На мітынгу 9 мая, які адбыўся каля помніка загінуўшым землякам і мірным жыхарам у Рэдзігерава, былі павязаны гальштукі піянерам і ўручаны членскія білеты актывістам ваенна-абароннай арганізацыі.
Пасля ўрачыстасці на цэнтральнай сядзібе 11 юнакоў і 3 дзяўчыны з георгіеўскімі стужачкамі селі на веласіпеды, упрыгожаныя беларускімі флажкамі. У суправаджэнні аўтамабіляў калона рушыла па мясцінах баявой славы продкаў. Каля помнікаў расстраляным жыхарам вёскі Чэрабасава і камсамольскаму падполлю ў Сінкевічах усклалі вянкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр фашызму… Падсілкавала веласіпедыстаў святая вада з калодзежа каля капліцы ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага, якая ўзведзена з круглага дрэва на перакрыжаванні аўтадарог. Моладзь адзначала: быццам да кожнага звернуты надпіс на вялікім камяні, што заклікае памаліцца за бязвінна забітых і быць літасцівымі да жывых. Зваротны шлях па аўтастрадзе школьнікі ажыццявілі ў суправа-джэнні аўтамабіля інспектараў ДАІ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть