Культура

Велікодны пах дзяцінства

Якія самыя прыемныя ўспаміны з мінулага? Маленькімі мы ўсё ўспрымаем ярчэй. У асаблівую традыцыю заўсёды выліваліся і вясновыя клопаты падрыхтоўкі да Вялікадня. Курыныя яйкі пачыналі збіраць яшчэ задоўга да свята. Строга падлічвалі, дзялілі на “дзясяткі”.

За тыдзень да светлага дня бабуля знімала з жэрдкі над печчу доўгія пляцёнкі з цыбуляй. Сухое шалупінне легка аддзялялася і неўзабаве ўтрамбоўвалася ў вялікі чыгун. Наліты вадой, ён змяшчаўся ў печ. Распаранае варыва казытала сваім асаблівым пахам. Потым у гарачае месіва мы асцярожна, каб не разбіць, клалі сырыя яйкі. Праз некалькі хвілін кіпення, даставалі іх вялікай лыжкай – чырвоныя, з невялікімі плямкамі прыліплага шалупіння. Ніхто не растлумачыць, чаму пафарбаваныя святочныя яйкі намнога смачнейшыя за звычайныя? Але згодзіцца з гэтым амаль кожны з нас.
Цяпер многа спецыяльных харчовых фарбавальні-каў, з імі нашмат прасцей, але яны не маюць таго асаблівага паху цыбульніку, які так нагадвае дзяцінства.
Яшчэ на свята заўсёды рыхтавалася дамашняя выпечка. У гэтыя дні над наваколлем лунаў такі смач-ны пах булак, што слінкі цяклі нават пасля сытнага абеду.
Цяпер стала прасцей. Велікодныя прысмакі гатуюць на заводзе і прапаноў-ваюць пакупнікам у дастатковай колькасці. Цудоўна, бо для падрыхтоўкі прыгожага святочнага шэдэўра трэба прыкласці многа часу і натхнення. Але разам з палёгкай, губляецца і традыцыйнае адчуванне ўрачыстасці, калі духмяныя гарачыя боханы беражліва кладуцца на стол…
Няма ў хаце паху свежа-спечаных булак і цыбульнага шалупіння і, здаецца, нечага не хапае.
Добра, што з гадамі захавалася даўняя звычка рыхтавацца да свята – прыбіраць вуліцы і двары, бяліць дрэўцы, мыць вокны. Святлее на сэрцы не толькі ад прыбранага наваколля – асаблівыя пачуцці дадае само адчуванне Вялікадня. Хай гэты асаблівы дзень кожны год прыходзіцца на розныя даты, але менавіта з яго пачынаецца сапраўдная вясна. Царкоўныя званы адгукнуцца радасцю ў душы і ўзнёсласць доўга будзе суправа-джаць кожнага з нас. “Хрыстос уваскрэс” – галоўныя словы, якія дадаюць веры і святла ў нашу паўсядзённасць. Са святам!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть